2.узнач.прым. Зменшаны, вузкі. Часам нешта атрымлівалася і няблага, і Крэйдзік нават ухвальна ківаў галавою, але ў звужаных вачах і строга падціснутых вуснах майстра таілася незадаволенасць.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэспубліканскае праўленне ў г. Мілан з 14.8.1447 да 27.2.1450 (назва ад св. Амвросія, апекуна Мілана). Створана гар. вярхамі пасля смерці апошняга міланскага герцага з дынастыі Вісконці, ва ўмовах цяжкай вайны з Венецыяй. Палітыка ўрада нобіляў выклікала незадаволенасцьнар. мас. У ліп. 1449 у выніку нар. паўстання створаны новы ўрад. Прэтэндэнт на герцагскі прастол Ф.Сфорца заключыў перамір’е з Венецыяй і арганізаваў асаду Мілана. Ва ўмовах галоднай блакады горад здаўся. Сфорца абвясціў сябе герцагам Мілана, і Амбразіянская рэспубліка перастала існаваць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КІЕЎ МІР (ад імя правадыра партыі міру ў Афінах Нікія),
мірны дагавор, заключаны ў 421 да н.э. паміж Афінскім марскім саюзам і Пелапанескім саюзам на чале са Спартай. Завяршыў 1-ы этап Пелапанескай вайны. Быў заключаны на 50 гадоў на ўмовах вяртання палонных і захопленых тэрыторый. Н.м. не ліквідаваў асн. прычын вайны, выклікаў незадаволенасць спартанскіх саюзнікаў і афінскай партыі вайны на чале з Алківіядам і пастаянна парушаўся. Поўнамаштабныя баявыя дзеянні аднавіліся ў 415 з пачаткам афінскай экспедыцыі на Сіцылію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАН ЯН (390—338 да н.э.),
старажытнакітайскі дзярж. дзеяч, адзін з заснавальнікаў легісцкай школы (фацзя). З 361 да н.э. служыў саветнікам цыньскага правіцеля Сяо Гуна. У 359—348 да н.э. правёў рэформы, паводле якіх умацавана цэнтр. ўлада, узаконена права прыватнай уласнасці на зямлю, уведзена сістэма кругавой парукі ў вёсках, арыстакратыя пазбаўлена права атрымліваць у спадчыну адм. пасады і ўладанні. Рэформы выклікалі незадаволенасць арыстакратыі і Ш.Я. пакараны смерцю. Пасля аб’яднання Кітая царствам Цынь (221 да н.э.) пераўтварэнні Ш.Я. былі пашыраны на ўсю дзяржаву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пахму́расць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць пахмурага. У хаце бацькаў голас памякчэў, з твару сышла пахмурасць, і ён пачаў дапытвацца ў дачкі, чаго яна хадзіла на тую Арцюхову магілу.Сабаленка.Першы поспех.. развязаў людзям языкі. Пахмурасць, незадаволенасць зніклі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gréinenvi
1) хны́каць;
im Schlaf ~ гавары́ць [мармыта́ць] у сне
2) бу́ркаць, выка́зваць незадаво́ленасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КІСЕ́ЛЬ Апанас, бел. пісьменнік сярэдзіны 19 ст. Паводле некаторых звестак, пісаў вершы і апавяданні на магілёўскіх гаворках. Яму прыпісваюць аўтарства твора-брашуры «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» (выдадзена ананімна ў 1861). У форме гутаркі з урадавых пазіцый тонам сял. добразычліўца аўтар імкнуўся растлумачыць значэнне царскай рэформы як сродку вызвалення ад прыгону, заклікаў сялян прыхільна ставіцца да яе. Нягледзячы на тэндэнцыйнасць, у творы адлюстраваны рэальныя рысы той гіст. эпохі, незадаволенасць сялян грабежніцкай рэформай. У творы шмат прыкладаў са стараж. гісторыі, мова жывая, насычаная фразеалагізмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЧО́ВАЯ ДЫКТАТУ́РАў Савецкай Расіі ў 1918—21,
сістэма надзвычайных захадаў сав. улады па арганізацыі харч. забеспячэння прамысл. цэнтраў і Чырв. Арміі. Выклікана харч. крызісам, які развіваўся ў Расіі з 1915. Уведзена дэкрэтамі ВЦВК і СНК РСФСР ад 13 і 27 мая 1918. Уключала цэнтралізацыю нарыхтоўкі і размеркавання харчавання, манаполію хлебнага гандлю, харчразвёрстку, была ч. палітыкі «ваеннага камунізму». Ажыццяўлялася Наркаматам харчавання і яго мясц. органамі — харч. к-тамі з дапамогай харчарміі і харчатрадаў, выклікала масавую незадаволенасць і выступленні сялянства. Адменена з увядзеннем новай эканамічнай палітыкі (1921).