фрыгі́йцы, ‑аў; адз. фрыгіец, ‑гійца, м.; фрыгійка, ‑і, ДМ ‑гійцы; мн. фрыгійкі, ‑гіек; ж.
Малаазіяцкая народнасць, якая жыла да н. э. на ўзбярэжжы Мармуровага мора.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Буры (народнасць) 1/322, 408; 8/320
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ба́скі, ‑аў; адз. баск, ‑а, м.; басконка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. басконкі, ‑нак; ж.
Карэнная народнасць паўночна-заходніх тэрыторый Іспаніі і суседніх паўднёва-заходніх раёнаў Францыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́лаўцы, ‑аў; адз. полавец, ‑лаўца, м.; палаўчанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. палаўчанкі, ‑нак; ж.
Гіст. Народнасць цюркскага паходжання, якая ў 11–13 стст. насяляла паўднёварускія стэпы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сельку́пы, ‑аў; адз. селькуп, ‑а, м.; селькупка, ‑і, ДМ ‑пцы; мн. селькупкі, ‑пак; ж.
Паўночная народнасць, якая жыве ў Томскай, Цюменскай абласцях і Краснаярскім краі РСФСР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талышы́, ‑оў; адз. талыш, ‑а, м.; талышка, ‑і, ДМ ‑шцы; мн. талышкі, ‑шак; ж.
Народнасць, якая жыве ў паўднёва-ўсходняй частцы Азербайджанскай ССР і Паўночным Іране.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́рцы, ‑аў; адз. шорац, ‑рца, м.; шорка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. шоркі, ‑рак; ж.
Народнасць, якая жыве ў Кемераўскай вобласці РСФСР і ў Хакаскай аўтаномнай вобласці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эве́ны, ‑аў; адз. эвен, ‑а, м.; эвенка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. эвенкі, ‑нак; ж.
Народнасць, якая жыве на ўзбярэжжы Ахоцкага мора і ў паўночных раёнах Якуціі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУ́РШЫ,
балцкае племя, якое жыло на З сучаснай Латвіі; лацінізаваная назва — куроны, у рус. летапісах — корсь. У 7—8 ст. адбілі напады скандынаваў (вікінгаў). Да пач. 17 ст. зліліся з інш. лат. плямёнамі (земгаламі і латгаламі) у адзіную лат. народнасць. Ад К. паходзіць назва гіст. вобласці Курземе (гл. Курляндыя).
т. 9, с. 54
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
англаса́ксы, ‑аў; адз. англасакс, ‑а, м.
Народнасць, якая ўтварылася ў Англіі ў 7–10 стст. пасля англасаксонскага заваявання ў выніку змяшання англаў, саксаў, ютаў і часткова элементаў кельцкіх плямён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)