шпіг, ‑у, м.

Разм. Прасоленае падскурнае свіное сала (у кавалках). У Віктара засталіся тры сухары і невялікі шкуматок шпігу. Навуменка.

[Польск. szpik ад ням. Speck.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кнігалю́б, ‑а, м.

Любіцель і знавец кніг; бібліяфіл. Усё цікавае адразу расхопліваюць прагныя кнігалюбы, якія прыходзяць, калі крамка толькі адчыняецца. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малалі́кі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і малаколькасны. Малалікая ўпачатку група Бондара, якая перабралася на правы бок чыгункі, імкліва абрастае людзьмі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяці́на, ‑ы, м.

Разм. Пра рослага, здаровага хлопца. Гэта быў высачэзны .. дзяціна, з вузкім прадаўгаватым тварам і чорнай грывай валасоў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мыча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мычаць; гукі такога дзеяння. Гудкі цягнікоў змешваліся.. з мычаннем кароў і кудахтаннем курэй. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папуры́, нескл., н.

Музычны твор з урыўкаў розных агульнавядомых песень, мелодый. Слава Байдакоў выканаў на акардыёне пануры з вядомых песень. Навуменка.

[Фр. pot pourri.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсядзённасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паўсядзённага. Проза ў адрозненне ад паэзіі патрабавала аб’ёмнага паказу жыцця з падрабязнасцямі побыту, паўсядзённасці, нораваў, характараў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыфранці́цца, ‑нчуся, ‑нцішся, ‑нціцца; зак.

Разм. Франтавата, прыгожа апрануцца; прыбрацца. Гарбылёўцы, колькі можна было, прыфранціліся — начысцілі боты, апрануліся ў чыстае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхля́біца, ‑ы, ж.

Абл. Асенняя або веснавая бездараж. У расхлябіцу, па непралазнай асенняй гразі, шафёр болей аднаго рэйса не робіць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саракакіламетро́вы, ‑ая, ‑ае.

Даўжынёй у сорак кіламетраў. Саракакіламетровы прасцяг чыгункі ад Гарбылёў да Бацькавіч яны, партызаны, вывучылі як уласны двор. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)