пабыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Схадзіць, з’ездзіць у многія мясціны, неаднаразова пабыць дзе‑н., у каго‑н. Пабываць у замежных краінах. □ За гады партыйнай работы.. [Тураўцу] давялося пабываць у многіх кутках Беларусі. Мележ. Карніцкі спяшаўся за дзень пабываць усюды, каб паглядзець, як ідзе работа. Паслядовіч. // Наведаць каго‑, што‑н., прабыўшы там нейкі час. Пабываць у бацькоў. Пабываць па радзіме. □ Я ўспомніў, што мне яшчэ трэба пабываць у рэдакцыі раённай газеты, і паехаў у горад. Кулакоўскі.

2. Прабыць нейкі час у якім‑н. стане, якасці, становішчы. — А побач ёсць другая канава. Па ёй цячэ назад у возера вада, якая пабывала ў рабоце. Галавач.

3. Прыняць удзел у чым‑н. Пабываць на вайне. □ — Уга, ці не ў калатні ты набываў? — звярнуў увагу Слава на сіняк пад вокам у Ракіцкага. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; пр. пабыў, ‑была, ‑было; зак.

1. Прабыць нейкі час дзе‑н. Ідучы з Пінска, далей ад фронту,.. [хлапчукі] затрымаліся тут, набылі нейкі час [на ўзлессі] і прыйшлі ў атрад Бумажкова. Чорны. [Наста:] — Вазьмі мяне з сабой. Мне цяжка тут. [Андрэй:] — Вазьму [пазней]. А покуль — тут пабудзеш. З. Астапенка. // Схадзіць, з’ездзіць куды‑н., наведаць каго‑, штон., прабыўшы там нейкі час. Пабыць у роднай вёсцы. Пабыць у знаёмых. □ [Мама] рана выпаліла ў печы, пабыла на рынку і цяпер сядзіць на ляжанцы, вяжа бацьку цёплыя шкарпэткі. Карамазаў.

2. Прыняць удзел у чым‑н., папрысутнічаць дзе‑н. Пабыць на вайне. Пабыць на нарадзе. Пабыць на вяселлі.

3. Прабыць нейкі час у якім‑н. стане, якасці, становішчы. Пабыць настаўніцай. Пабыць за старшыню. □ [Аксіння] рада людзям, заўсёды ахвотніца пагаварыць, а сёння ёй хочацца пабыць адной са сваімі прыемнымі і не зусім вясёлымі думкамі... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

visit

[ˈvɪzɪt]

1.

v.

1) наве́дваць, адве́дваць; быва́ць у каго́

to visit one’s aunt — адве́даць сваю́ цётку

2) агляда́ць

The inspector visited the factory — Інспэ́ктар агле́дзеў фа́брыку

3) спасьці́гнуць, напатка́ць

He was visited by misfortune — Яго́ спасьці́гла няшча́сьце

2.

n.

1) наве́даньне; візы́т -у m.

to pay or make a visit — наве́даць каго́; зрабі́ць візы́т

2) гасьціна f.

to be on a visit — гасьці́ць, гасьцява́ць у каго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

адчыні́ць, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыніць; зак., што.

1. Адводзячы, знімаючы або адстаўляючы ўбок тое, чым перакрыты ўваход ці выхад, пройма ў якое‑н. памяшканне, у якую‑н. пасудзіну і пад., зрабіць даступнай унутраную або знешнюю прастору; адкрыць; проціл. зачыніць. Адчыніць хату. □ Вярнуўся Сцёпка з паходу на досвіце, ціхенька адчыніў адрынку, дзе спалі двое меншых яго братоў, Алесь і Юрка. Колас. // Зняць накрыўку; адвесці дзверы і пад. Адчыніць вароты. □ Данік не вытрымаў, узлез з каленьмі на акно, адчыніў фортачку і задрыжаў — не то ад холаду, не то ад голасу жанчыны. Брыль. // Пусціць у памяшканне, даць увайсці каму‑н. [Рыгор] падняўся на ўсходы да свае кватэры і пазваніў. Ніхто не з’яўляўся адчыніць. Гартны.

2. Тое, што і адкрыць (у 3 знач.). Падабраўшы з сваіх «хлопаў» хлапцоў і дзяўчат, [пан Вашамірскі] адчыніў у сябе студыю. Бядуля. [Андрэй:] — Часцей заязджайце, ды, калі можна, кніжак і газетак нам сюды прышліце: на гэту зіму школку думаем адчыніць. Чарот.

•••

Адчыніць дзверы — а) даць шырокую дарогу для свабоднага паступлення куды‑н., стварыць спрыяльныя ўмовы; б) зайсці, наведаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асе́ць, осець, восець, сець. Геаграфічнае пашырэнне слова і яго фанетычных варыянтаў гл. у ДАБМ, к. 233. Пра пабудову асеці гл. Малчанава, Мат. культ., 38–40. Рус. осеть, асеть адзначаецца, паводле Даля, на захадзе, дакладней: смал., пск., бранск., укр. чарніг. о́сить, польск. усх. osieć. У беларускіх помніках з 1579 (Карскі, 1, 293). Геаграфія слова быццам бы ўказвае на латышскую мову як крыніцу гэтага слова. Таму трэба ўказаць лат. sẽrt ’класці зерне ў сушню’, sęrt ’класці зерне ў сушню’, sęrs зерне, пакладзенае для сушкі’, а таксама sę̃ta ’мужыцкі дом’, ’дом наогул’, двор’, sę̃tas māja ’будынак у двары’, sẽtiena ’частка двара’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 820, 931, 833). Спробы этымалагічнага тлумачэння слова пакуль што не далі выніку. Нельга прыняць тлумачэнне Брукнера, 383, які параўноўваў слова з ц.-слав. сетьн‑ ’апошні ці посѣтитинаведаць’; Фасмер (3, 159) слушна адкідвае спробы этымалогій Петарсана, 64–65, які імкнуўся звязаць асець з лац. sitis ’прага’, siccus сухі’ (Вальца–Гофман, 2, 548, іначай), ст.-інд. kṣā́yati спальвае, абжытае’, грэч. ξηρός ’сухі’. Той факт, што, паводле Мацкевіч, Працы IM, 2, 149, асець ’частка току, дзе сушаць снапы’ (магчыма, гэта значэнне пазней не пацверджана, бо ў ДАБМ адсутнічае), не дазваляе цалкам адкінуць магчымасць сувязі з рус. осек (зафіксаваным яшчэ Сразнеўскім) ’загароджанае месца, выган, агарод, агароджа’. Аднак найбольш верагодна сувязь беларускага слова з латышскімі, што патрабуе далейшага ўдакладнення. Гл. Коген, Запіскі, 2, 9, 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зае́хаць

1. (унутр чаго-н.) (her)infahren* vi (s); hininfahren* vi (s);

2. (папасці куды-н.) (hn)gerten* vi (s);

куды́ я зае́хаў [папа́ў]? wo bin ich hngeraten?;

3. (наведаць каго-н.) beschen vt, ufsuchen vt;

4. (спыніцца дзе-н.) inkehren vi (s); bsteigen* vi (s) (да каго-н. bei D, куды-н. in D);

5. (па каго-н., па што-н.) bholen vt;

я зае́ду па цябе́ ich hole dich ab

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абысці́, абыду́, абы́дзеш, абы́дзе; абышо́ў, -шла́, -шло́; абыдзі́; зак., каго-што.

1. Рухаючыся па крузе, прайсці вакол каго-, чаго-н.

Ён абышоў кругом сваю сялібу.

2. У ваеннай справе: зайсці ворагу з тылу або з фланга, каб акружыць яго.

Нямецка-фашысцкія войскі абышлі Брэсцкую крэпасць.

3. Прайсці бокам, мінуўшы каго-н.; абагнуць каго-, што-н.

Абысці вёску.

4. перан. Мінуць, не закрануць каго-, што-н.

Ні адна бяда яго не абыдзе.

5. перан. Знарок пазбегнуць, не закрануць чаго-н. у размове, апавяданні і пад.

А. недарэчны выпадак.

6. перан. Не палічыцца з чым-н., не прыняць пад увагу, не ўлічыць чаго-н.

Абысці закон, загад.

7. перан. Пакінуць без павышэння, узнагароды і пад.

8. Прайсці па ўсёй прасторы чаго-н., наведаць розныя месцы.

З песняй абыду я нашу родную краіну.

9. Падысці да кожнага па чарзе.

10. Пашырыцца, стаць усюды вядомым.

Навіна абышла ўвесь раён.

11. Падмануць, ашукаць.

Ён умеў абысці начальства.

12. Перамагчы, узяць верх; выперадзіць.

А. ўсіх на раённых спаборніцтвах.

За вярсту абысці каго-што (разм.) — не мець жадання сустрэцца з кім-, чым-н., убачыць каго-, што-н.

|| незак. абыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць і абхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. абыхо́джванне, -я, н., абыхо́д, -у, М -дзе, м. і абхо́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абысці́

1. (вакол чаго-н.) um etw. (A) hermgehen* vi (s); umghen* vt;

2. вайск. umghen* vt;

3. (наведаць розныя месцы) inen Rndgang [eine Rnde] mchen; (der Rihe nach) beschen [ufsuchen], nacheinnder ufsuchen [beschen] vt;

4. (пазбегнуць) umghen* vt, vermiden* vt; usweichen* vi (s) (што-н. D);

абысці́ ця́жкасці Schwerigkeiten vermiden* [umghen*]; Schwerigkeiten (D) aus dem Weg gehen*;

5. (ашукаць) hinterghen* vt, hnters Licht führen;

6. (перамагчы, выперадзіць) überhlen vt; zuvrkommen* vi (s) (каго-н. D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нанести́ сов.

1. в разн. знач. нане́сці, мног. панано́сіць, панано́шваць;

нанести́ книг нанесці́ (панано́сіць, панано́шваць) кніг;

ло́дку нанесло́ на мель ло́дку нане́сла на мель;

нанести́ на ка́рту нане́сці на ка́рту;

2. (причинить, сделать) нане́сці, прычыні́ць;

нанести́ ра́ну нане́сці ра́ну;

нанести́ уда́р нане́сці ўдар;

нанести́ уще́рб прычыні́ць (нане́сці) уро́н (шко́ду);

нанести́ убы́ток прычыні́ць стра́ту;

нанести́ оскорбле́ние абра́зіць (каго);

нанести́ бесче́стье знява́жыць го́нар (чый), знясла́віць (каго), аганьбава́ць (каго), зга́ньбіць (каго);

нанести́ пораже́ние нане́сці паражэ́нне;

нанести́ визи́т нане́сці візі́т (каму), наве́даць (каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пляцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.

1. Роўнае месца на зямлі, прыгоднае або падрыхтаванае для якіх‑н. мэт. Некалькі дзяўчат зносілі ў кучы жалезнае ламачча, расчышчалі пляцоўку, мужчыны заканчвалі крыць павець. Хадкевіч. Пасадачную пляцоўку рыхтавалі ў раёне Межаў, кіламетраў за дваццаць ад Ласінага вострава. Шамякін. // Месца, падрыхтаванае для якіх‑н. работ. На будаўнічых пляцоўках.. [карэспандэнт] пачуў размовы пра зарачанскі калгас, на зямлі якога будавалася станцыя, і вырашыў яго наведаць. Шахавец. Пляцоўка была гатова для здачы пад мантаж, перад вачыма вырысоўваліся абрысы падмурка, які павінен трымаць такую грамадзіну. Хадкевіч.

2. Роўнае вольнае месца ў якім‑н. збудаванні паміж двума лесвічнымі маршамі. Лёнік грукнуў дзвярыма і выскачыў на лесвічную пляцоўку. Васілёнак.

3. Пярэдняя або задняя частка вагона, звычайна без месц для сядзення. Сідарук выйшаў на пляцоўку вагона і, як толькі цягнік на раз’ездзе крыху сцішыў рух, скокнуў у мяккі снег. Галавач. І толькі трамвай спыніўся, .. [Рыгор] спрытна ўскочыў на заднюю пляцоўку. Гартны.

4. Тое, што і платформе (у 2 знач.). [Сярго:] Вагоны скора будуць: Я сёння з Оршы выслаў тры пляцоўкі. Глебка. Нінка спынілася і глядзела, як унізе ішоў доўгі таварны састаў. Маленькія вагоны з чырвонымі дахамі, доўгія пульманы з белымі люкамі, пляцоўкі з трактарамі, з лесам. Шамякін.

•••

Дзіцячая пляцоўка — сезонная выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)