патармасі́ць, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Тармасіць некаторы час. Чакай кінуўся на паратунак. Патармасіў Пашку, зазірнуў у твар. Камандзір быў мёртвы. Паўлаў.

2. Растармасіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НЕКРО́ПАЛЬ (ад грэч. nekros мёртвы + polis горад),

назва могільніка ў краінах Стараж. Усходу, антычнага свету, Міжземнамор’я і Прычарнамор’я. Бываюць грунтавыя, падземныя (катакомбы), курганныя, а таксама могілкі, што маюць асаблівы статус (напр., Н. Аляксандра-Неўскай лаўры ў С.-Пецярбургу). Найб. вядомыя Н. — «Даліна цароў» у Егіпце, «Дыпілонскія могілкі» ў Афінах з надмагільнымі скульптурамі 5—4 ст. да н.э. Знаходкі ў Н. даюць уяўленне пра побыт і культуру народа.

т. 11, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ме́рскі велікдзень ’радаўніца’ (ТС) — пераклад са ст.-рус., ц.-слав. навьмёртвы’, параўн. укр. на́всьний великдень, рус. навий день ’радаўніца’, драг. наўське ’тс’. Да мерці > мрэц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мартма́са

(ад лац. mortuus = мёртвы + маса)

арганічнае рэчыва, створанае і адмерлае ў межах дадзенага біягеацэнозу, папуляцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

некрафо́бія

(н.-лац. necrophobia, ад гр. nekros = мёртвы + phobos = страх)

неадольная боязь трупаў і пахавальных рэчаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

calm1 [kɑ:m] n. цішыня́, заці́шша;

a dead calm naut. мёртвы штыль

the calm before the storm заці́шша пе́рад бу́рай

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГРО́АТ (Grooth),

нямецкія жывапісцы, браты. Нарадзіліся ў г. Штутгарт, Германія.

Георг Крыстаф (10 ці 21.1.1716—28.9.1749). З 1743 прыдворны мастак у Пецярбургу. Аўтар вытанчаных партрэтаў у стылі ракако (конны партрэт Елізаветы Пятроўны з арапчанём; вял. кн. Пятра Фёдаравіча; абодва 1743). Іаган Фрыдрых (Іван Фёдаравіч; 1717—18.2.1801), пераважна анімаліст. Выкладаў у Пецярбургскай АМ (акад. з 1765). Яго барочныя кампазіцыі вызначаюцца стрыманым каларытам, падрабязнай дэталізацыяй («Папугаі», 1766, «Кот і мёртвы заяц», 1777).

т. 5, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дрэ́ма, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і дрымота. Ды гэты лес, хоць ён і немы, Але скрозь ціш халоднай дрэмы, Скрозь гэты мёртвы сон зімовы Вядзе з Міхалам казкі-мовы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

breathless [ˈbreθləs] adj.

1. запы́ханы

2. мёртвы; нежывы́;

be breathless затаі́ць дыха́нне;

breathless with terror нежывы́ ад стра́ху

3. fml бязве́траны, нерухо́мы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Flute f -, -n

1) марск. штыль

2) эк. засто́й, мёртвы сезо́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)