1) спосаб вядзення ваен. дзеянняў па авалоданні крэпасцю ці ўмацаваным горадам. Праводзілася ў выпадку, калі крэпасць або горад не былі захоплены раптоўна або штурмам. Уключала акружэнне крэпасці войскамі, узвядзенне вакол яе аблогавых умацаванняў, правядзенне атак, якія звычайна заканчваліся штурмам. Часам аблога прымала форму блакады. Вядома з глыбокай старажытнасці: А.Бактры (Егіпет; 2130 да н.э.), Троі (каля 1260 да н.э.); Полацка (1579), Быхава аблога 1654—55 і інш., Плеўны (1877). У 18 — пач. 20 ст. для аблогі ствараліся спец. Арміі: яп. аблогавая армія пад Порт-Артурам (1904), ням. і рус. аблогавыя арміі ў 1-ю сусв. вайну (1914—18) пры А.Льежа, Намюра, Перамышля. Пасля I-й сусв. вайны тэрмін «аблога» не выкарыстоўваецца.
2) Спосаб палявання (на ваўка, мядзведзя і інш.).
Да арт.Аблога. «Аблога Полацка войскамі Стафана Баторыя ў 1579». З гравюры С.Пахалавіцкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мядзве́дзь, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Вялікая драпежная млекакормячая жывёліна сямейства мядзведзевых з густой поўсцю і тоўстымі нагамі.
Буры м.
Белы м.
2.перан. Пра няўклюднага, непаваротлівага чалавека (разм.).
◊
Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя (разм.) — размяркоўваць прыбытак, якога ў наяўнасці яшчэ няма.
Мядзведзь на вуха наступіўкаму (разм., жарт.) — пра чалавека, у якога адсутнічае музыкальны слых.
|| прым.мядзве́джы, -ая, -ае.
Мядзведжыя сляды.
Мядзведжае футра.
Мядзведжая паходка (перан.).
◊
Мядзведжы куток (разм.) — аддаленае, глухое месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мядзвёдак ’рама, у якую ўстаўляецца верацяно з ніткамі, каб звіваць іх на клубок’ (Шат.), мядзведка ’рубанак з дзвюма ручкамі’ (браг., Мат. Гом.), лоеў.мядзведка ’рычаг, якім паварочваецца шацёр ветрака’ (ЛАПП). Да мядзведзь (гл.). Названы паводле падабенства з лапамі мядзведзя. Аналагічна баран ’рубанак з дзвюма ручкамі’, каза 19, казан (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плю́шчыцца1, ‑чыцца; незак.
Закрывацца, заплюшчвацца (пра вочы). Юрка слухаў іх [старэйшых], і вочы ў яго міжвольна плюшчыліся.Курто.
плю́шчыцца2, ‑чыцца; незак.
Спец.
1. Рабіцца плоскім, пляскатым. Ды зноў бяда: як ён ні б’ецца, Ўсё плюшчыцца ў яго, а не куецца. Мядзведзя ахапіў адчай.Корбан.
2.Зал.да плюшчыць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з ~тага лі́са фу́тра не пашы́еш — посл. из живо́й лисы́ шу́бу не сошьёшь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шату́нм.
1.мех. шату́н, -на́м.;
2.(бродяга) разг. бадзя́га, -гі м. и ж.;
3.охотн., обл. мядзве́дзь-бадзя́га, род.мядзве́дзя-бадзя́гі м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
СЕ́ТАН-ТО́МПСАН (Seton-Thompson) Эрнест (14.8.1860, г. Саўт-Шылдс, Вялікабрытанія — 23.10.1946),
канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст. Скончыў каледж мастацтваў у Таронта (1879), вывучаў выяўл. мастацтва ў Парыжы, Лондане, Нью-Йорку. Падарожнічаў, даследаваў жыццё жывёл. Арганізатар руху следапытаў у Амерыцы. Друкаваўся з 1883. Пісаў на англ. мове. Аўтар больш як 40 кніг пра жывёльны свет, індзейскую і эскімоскую нар. культуру. Вядомасць прынеслі праца «Жыццё дзікіх жывёл» (т. 1—8, 1925—27) і блізкія да навук.-папулярнай л-ры аповесці, апавяданні, нарысы «Дзікія жывёлы, як я іх ведаў» (1898), «Біяграфія грызлі» (1900), «Жыцці тых, на каго палююць» (1901), «Два малыя дзікуны» (1903), «Героі-жывёлы» (1906), «Біяграфія серабрыстага ліса» (1909), «Рольф сярод лясоў» (1911), «Кніга аб лесе» (1912) і інш. Аўтар маст. аўтабіяграфіі «След мастака-натураліста» (1940). Сам ілюстраваў свае кнігі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
па́церкі, ‑рак; адз. пацерка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
1. Круглыя або іншай формы невялічкія прадметы з бурштыну, шкла і пад. з дзірачкай пасярэдзіне для працягвання ніткі.
2. Упрыгожанне з такіх прадметаў, нанізаных на нітку; каралі. На шыях мужчын, жанчын і дзяцей вісяць пацеркі з ракавінак, з зубоў і кіпцюроў мядзведзя, ваўка, лісы.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́параць, ‑ру, ‑раш, ‑ра; зак., што.
1. Адрэзаць, выразаць па шве што‑н. прышытае. Выпараць рукаў.
2. Выкалаць чым‑н. вострым. Выпараць вочы.
3.каго. Поручы, прымусіць вылезці адкуль‑н. Выпараць мядзведзя з берлагу.
4.Разм. Знайсці, адшукаць. Адзін ашчадлівы хлопец нават выпараў у сваім скарбіку паўкаробкі зубнога парашку і шчотку.Кулакоўскі.
выпара́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да выпарыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ex cinere in prunas
3 попелу ў жар.
Из пепла в жар.
бел. 3 агню да ў полымя. Ад ваўка ўцякаеш, а на мядзведзя наскочыш.
рус. Из огня да в полымя. От дождя да под капель.
фр. Se jeter dans le feu pour éviter la fumée (Броситься в огонь, чтобы избежать дыма).
англ. From smoke into smother (Из огня да в полымя).
нем. Vom Regen in die Traufe kommen (Из дождя в водосточный канал).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)