Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ГНЕННАЯ ЗЯМЛЯ́ (ісп. Tierra del Fuego),
архіпелаг каля паўд. ускраіны Паўд. Амерыкі (на Вогненнай Зямлі мысГорн). Зах. частка належыць Чылі, усходняя — Аргенціне. Аддзелены ад мацерыка Магеланавым пралівам. Пл. 72 тыс.км² (гал. востраў — Вогненная Зямля, ці Ісла-грандэ, 48 тыс.км²). На З і Пд горы (выш. каля 2469 м), ледавікі, фіёрды, лясы; на Пн і У узгорыстыя раўніны са стэпам і лугамі, тарфяныя балоты. Нац. паркі — Альберта-Агасціні, Мыс Горн (Чылі), Цьера-дэль-Фуэга (Аргенціна). Авечкагадоўля. Рыбалоўства. Гал. гарады: Ушуая (Аргенціна) і Парвенір (Чылі). Вогненная Зямля адкрыта партуг. мараплаўцам Ф.Магеланам у 1520.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́рты ’лыжы’ (Гарэц., Касп., Бяльк.; Маш., 26). Рус.арл., смал.и́рты ’лыжы’; параўн. таксама славен.rtíče ’сані’. Ст.-рус.рты ’лыжы’ зафіксавана ў Ніканаўскім летапісе пад 1444 г. (спіс XVI ст.). Бел. лексема з прыстаўным і‑ ўзыходзіць да ст.-рус.рты і генетычна звязана з *rъtъ (гл. рот.). Назва паводле формы загнутых і завостраных спераду палазоў; параўн. ст.-рус.рътъ ’верх’, ’пярэдняя частка, нос у карабля’, славен.ŕt ’вастрыё’, ’мыс’, серб.-харв.р̑т ’верхавіна, вострая частка якога-н. прадмета’, ’мыс’, балг.рът ’узгорак, узвышша’, макед.ʼрт ’мыс’. Гл. нарты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Kapn -s, -s
1) мыс
2) перадго́р’е
3) хвалярэ́з
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
headland
[ˈhedlənd]
n.
1) мыс -а m.
2) незаара́ны кане́ц заго́ну
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)