Бабура, бабурка ’макрыца, сараканожка’ (Нас., Інстр. II, Інстр. лекс.). Да ба́ба1? Тады маем справу з табуістычнай назвай. Непрыемныя жывёлы, насякомыя часта носяць назвы, утвораныя ад ба́ба (магчыма, у значэнні ’чарадзейка’). Параўн. укр. бабин пес, бабин вовк ’касматая гусеніца’. Але не выключаецца, што бабу́ра — вытворнае ад вядомай слав. асновы bab‑ (bǫb‑, bob‑; аб гэтым Попавіч, ЈФ, 19, 159–171; параўн. таксама Мяркулава, Очерки, 36–37), якая служыць для абазначэння круглых прадметаў. Дакладная адпаведнасць бел. слову — серб.-харв. ба̀бура ’макрыца’, але, напэўна, гэта незалежныя ўтварэнні. Параўн. таксама рус. назвы насякомых: бабу́раматыль’, бабу́ркаматыль, страказа; дробныя насякомыя’ (другую этымалагічную версію, здаецца, падтрымлівае існаванне рус. бабу́рка ’бутон кветкі; пупышка’ і г. д.).

Бабура, бабуркаматыль’ (Інстр. лекс.). Параўн. і ба́бкаматыль; страказа’. У рус. мове: бабу́раматыль’, бабу́рка ’страказа; матыль’. Паходжанне няяснае. Або да ба́ба ’жанчына, бабуля’ (суф. ‑ура, гл. ба́бка, ба́бачкаматыль’, там аб матывацыі) або да слав. асновы *bab‑ (гл. бабу́р ’малады акунь’). Паколькі справа ідзе аб аснове, якая звычайна выказвае паняцце круглага, галавастага, можна меркаваць, што першапачаткова бабу́ра азначала страказу (вялікая галава, тонкае тулава), а потым была перанесена на іншых лятаючых насякомых (матыля).

Бабура, бабурка ’расліна’ (Інстр. лекс.) (якая?). Параўн. рус. бабу́р, бабу́ра ’від грыба’, бабу́рка ’бутон кветкі; пупышка’ (да назвы і словаўтварэння гл. Мяркулава, Очерки, 180). Бясспрэчна, да вядомай асновы баб-, але семантычная матывацыя няясная; аб гэтым гл. Мяркулава, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

махао́н

(н.-лац. machaon)

дзённы матыль сям. паруснікаў, які мае прыгожую, жоўтую з чорным малюнкам афарбоўку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Залатагузка (матыль) 7/80—81 (укл.); 11/333

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Павінае вока дзённае (матыль) 7/80—81 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пядзенік звычайны зялёны (матыль) 7/80—81 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Schmtterling m -s, -e

1) маты́ль, матылёк

2) спарт. батэрфля́й (стыль у плаванні)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

admiral

[ˈædmərəl]

n.

1) адміра́л -а m.

2) кама́ндуючы рыба́цкае або́ гандлёвае фляты́ліі

3) Zool. адміра́л -а m. (маты́ль)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

агнёўка, ‑і, ДМ ‑нёўцы; Р мн. ‑нёвак; ж.

Невялікі матыль — шкоднік раслін. З доследаў Краснаярскага інстытута лесу і драўніны.. было вядома, што ў Сібіры такія прышчэпы псуе шышкавая агнёўка, ад якой там ратуюцца або пастаю ДДТ, або апырскваннем. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́калка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Адна са стадый у развіцці насякомага, на якой знікаюць лічынкавыя органы і развіваюцца органы дарослага насякомага. Кукалка шаўкапрада. □ — Спачатку .. [вусень] абкукліваецца. Кукалка хаваецца ў лясным подсціле. Там з яе нараджаецца матыль. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Павінае вока малое начное (матыль) 7/80—81 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)