фо́рум

(лац. forum = плошча)

масавы прадстаўнічы сход, з’езд (напр. ф. вучоных).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

антымілітары́зм

(ад анты + мілітарызм)

масавы міжнародны рух супраць палітыкі мілітарызму, барацьба супраць падрыхтоўкі і распальвання захопніцкіх войнаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

massive

[ˈmæsɪv]

adj.

1) вялі́кі, цяжкі́, масі́ўны

2) ве́лічны, імпаза́нтны

3) ма́савы (пра ўда́р, напа́д)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Mssenvertrieb m -(e)s, -e камерц. ма́савы збыт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

mssenweise

1. a ма́савы

2. adv ма́самі, нато́ўпам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мі́тынг, ‑у, м.

Масавы сход для абмеркавання якіх‑н. палітычных або іншых надзённых пытанняў. Макушэнка і Ладынін вырашылі ў апошні дзень сяўбы правесці мітынг. Шамякін. Мітынг скончыўся клятваю біцца да канца з панамі, біцца за вызваленне працоўных. Колас.

[Англ. meeting.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У геаметрыі: частка круга, абмежаваная дугой і двума радыусамі.

2. Участак, абмежаваны радыяльнымі лініямі.

С. стадыёна.

С. абстрэлу.

3. Аддзел установы, арганізацыі, які мае пэўную спецыялізацыю.

Культурна-масавы с.

С. уліку.

4. Частка народнай гаспадаркі, якая мае пэўныя эканамічныя і сацыяльныя адзнакі.

Прамысловы с.

|| прым. се́ктарны, -ая, -ае (да 1 знач.) і сектара́льны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

stampede1 [stæmˈpi:d] n.

1. пані́чны страх

2. пані́чныя ўцёкі, стыхі́йны ма́савы рух;

There was a stampede from the burning house. Усе кінуліся ўцякаць з палаючага дома.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«ДАРО́ЖКА»,

бел. нар. масавы танец, блізкі да карагода. Выяўлены ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл. У аснове харэаграфічнай кампазіцыі прамыя лініі з перастраеннямі. Памер 2-дольны, тэмп умераны. Сцэнічны варыянт створаны ў канцы 1940-х г. балетмайстрам Я.​Хацілоўскім (паст. самадз. танц. ансамблем у Смаргоні).

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 6, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

валавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Агульны, узяты цалкам, без адлічэння расходаў. Валавы даход. Валавая прадукцыя прамысловасці. Валавы збор збожжа.

2. Спец. Масавы. Прылятаюць гогалі ў Палессе рана, звычайна ў сакавіку. Валавы іх прылёг ідзе ў пачатку або ў сярэдзіне красавіка. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)