Аджджві́чыць ’выцвічыць, высцебаць’ (Арх. Бяльк.). Фанетычны варыянт да цвічыць, магчыма, пад уплывам звонкага д у прэфіксе ад‑. Параўн. аджджубасіць (Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 18).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пастая́ннікі ’звараныя палавінкі бульбы’ (рэч., Мат. Гом.). Відаць, бульба названа гэтак таму, што яна можа даўжэй стаяць, не закісаючы (В. У. Мартынаў, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пачахлі́ць, почэхліць ’хутка пайсці, пашыбаваць’ (ТС). Да na‑ і f чахаць < мрасл. taxati ’знікаць’ (Мартынаў, Слав. акком., 124), у якім суфікс ‑л‑ мае значэнне імгненнасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адле́глы, адлегласць, ст.-бел. отлеглый ’адлеглы’ (1624) (Нас. гіст.), отлеглость ’адлегласць’ (1584) (Нас. гіст.) < польск. odległy, odległość, дзе, відаць, калька з ням. abliegend ’адлеглы’ (Мартынаў, SlW, 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вуцю́к ’качаня’ (Дразд.), вутюкы́ ’качаняты’ (стол., Жыв. сл.). Ад ву́ця, адносна суфіксацыі гл. Грынавецкене і інш., Балто-слав. сб., 381; Мартынаў, Деривация, 31 (пад уплывам балтыйскага ‑(i)ukas.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Павясо́к ’матузоў’ (З нар. сл., навагр.). З паясок з субстытуцыяй пратэаз, асабліва частай на тэрыторыі Гродзеншчыны. Аб мене і аглютынацыі пратэаз гл. яшчэ Мартынаў, Этимология 1984. М., 1986.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адне́квацца (БРС, КТС) да не (ад‑не‑к‑вацца). Дзеяслоўная экпрэсіўная суфіксацыя на ‑к‑. Аднак больш верагодна разглядаць адпаведнае рус. отнекиваться як крыніцу беларускага слова (Мартынаў, SlW, 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СЕМІЁТЫКА (грэч. sēmeiōtikon ад sēmeion знак, адзнака),
семіялогія, навука, што вывучае ўласцівасці знакавых сістэм ці знакаў, кожнаму з якіх пэўным чынам надаецца пэўнае значэнне. Даследуе асн. характарыстыкі любых знакаў і іх спалучэнняў (слоў і словазлучэнняў, метафар паэт. моў, хім. і матэм. сімвалаў) і сістэм знакаў (вусных і пісьмовых натуральных моў, штучных лагічных і машынных моў, моў паэт. школ і інш.).
Асн. прынцыпы С. сфармуляваны ў 2-й пал. 19 ст. амер. логікам Ч.Пірсам і швейцарскім лінгвістам Ф. дэ Сасюрам (разглядаў мовазнаўства як частку С.). У сучаснай С. вылучаюць З састаўныя часткі: сінтактыку (вывучае адносіны паміж самімі знакамі), семантыку (разглядае заканамернасці адносін паміж знакам і яго сэнсам) і прагматыку (даследуе адносіны паміж знакамі і тымі, хто іх выкарыстоўвае). С., што ўзнікла як лагічная навука, паўплывала на развіццё не толькі мовазнаўства, але стала агульным метадам для шэрагу даследаванняў у мастацтвазнаўстве, літ.-знаўстве і агульнай тэорыі культуры. Універсальнасць семіятычнага падыходу заснавана на тым, што па сутнасці ўся інфармацыя, якую набывае чалавек на працягу жыцця (у выніку практычнай дзейнасці, засваення мовы і г.д.) і якая складае асн. змест яго разумення, уяўляе сабой адлюстравальна-знакавую сістэму.
Літ.:
Мартынов В.В. Кибернетика. Семиотика. Лингвистика. Мн., 1966;
Яго ж. Семиологические основы информатики. Мн., 1974;
Яго ж. Категории языка: Семиол. аспект. М., 1982;
Степанов Ю.С. Семиотика. М., 1971;
Лосев А.Ф. Знак. Символ. Миф. М., 1982;
Семиотика. М., 1983.
В.У.Мартынаў.
т. 14, с. 318
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Модры, ст.-бел. модрый ’блакітны’ (XVI ст.) (Булахаў, Гіст., 136). Да прасл. modrъ, якое мае і.-е. адпаведнікі: літ. mãdaras ’бруд’ (Мартынаў, Язык, 51) і хец. andra‑ (Махэк₂, 372).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вісцёбка ’стопка, камора, варыўня’ (Тарн., ДАБМ), як і вусцё́пка, вістэ́пка і інш., з’яўляецца фанетычным варыянтам да стопка (гл.), істобка (гл.), ізба́ < jьstъba (Мартынаў, Лекс. взаим., 120–126; Лекс. Палесся, 160).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)