другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «выкапнёвая малпа».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАБУІ́Н, жоўты павіян (Papio cynocephalus),
вузканосая малпасям. мартышкападобных. Пашыраны ў Цэнтр. і Усх. Афрыцы. Жыве ў стэпавых і гарыстых мясцовасцях.
Даўж. цела да 75 см, хваста 60 см. Афарбоўка поўсці жаўтаватая (адсюль другая назва). Склад цела моцны. Морда падоўжаная, галава падобная на сабачую. Валасяное покрыва шорсткае, доўгае. Вядзе наземны спосаб жыцця. Жыве вял. (да некалькіх сотняў) статкамі. Корм раслінны і жывёльны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэ́зус, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Вузканосая малпа роду макак, якая жыве ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
2.‑у. Спец. Тое, што і рэзус-фактар. Адмоўны рэзус. Дадатны рэзус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
apish
[ˈeɪpɪʃ]
adj.
1) ма́лпін(ы), як ма́лпа
2) які́ перайма́е, малпу́е
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мака́ка
(парт. macaco, ад банту makaokoo = малпа)
невялікая малпа надсямейства мартышкападобных, якая водзіцца ў Азіі і Афрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІТАТЫА́Я (Itatiaia),
нацыянальны парк на ПдУ Бразіліі. Засн. ў 1937 для аховы прыродных ландшафтаў найвышэйшых вулканічных масіваў у раёне хр. Серада-Мантыкейра (г. Агульяс-Неграс выш. 2787 м). Пл. каля 12 тыс.га. Разнастайныя формы выветрывання, каньёнападобныя рачныя даліны з азёрамі. Саванна кампос, горны хваёвы і дажджавы трапічны лес з ліянамі, архідэямі, імхамі і папарацямі. У фауне касматая павукападобная малпа, грывасты воўк, даўгахвостая выдра, трохпальцы мураўед, гарпія, чорнагаловы папугай і інш. Біястанцыя бат. саду Рыо-дэ-Жанейра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
раву́н, ‑а, м.
1.Разм. Той, хто многа плача, раве (пра дзяцей).
2. Гукавы сігнальны прыбор на караблі; сірэна.
3. Вялікая, з вельмі звонкім голасам малпа падсямейства шыраканосых, якая насяляе лясы Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
baboon
[bəˈbu:n]
n.
1) павія́н -а m. (ма́лпа)
2) грубія́н -а m.; нехлямя́жы чалаве́к
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
pet2[pet]adj.
1. сво́йскі;
a pet monkey прыру́чаная, ручна́я ма́лпа
2. любі́мы;
a pet subject/project любі́мы прадме́т/прае́кт;
a pet theory любі́мая тэо́рыя
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПІТЭКА́НТРАП ( ад грэч. pithēkos малпа + anthrōpos чалавек),
старажытны чалавек, які жыў каля 1 млн.г. назад. Рэшткі П. (чарапная накрыўка, сцегнавая косць, фрагмент ніжняй сківіцы і 5 зубоў) знойдзены ў 1891—93 галандскім урачом Э.Дзюбуа на в-ве Ява. П. меў пакаты лоб, нізкае скляпенне чэрапа (ёмістасць чэрапа 900 см³.), на лобнай косці выступаў надвочны валік. П. разам с сінантрапам, гейдэльбергскім чалавекам, атлантрапам належыць да найстараж. людзей — архантрапаў, якія з’яўляюцца адной са стадый у філагенетычным развіцці чалавека (гл. таксама Антрапагенез). Л.І.Цягака.