працэс разбурэння чырвоных крывяных цельцаў (эрытрацытаў). У арганізме чалавека і жывёл адбываецца пастаянна як фізіял. працэс гібелі эрытрацытаў, што канчаюць свой жыццёвы цыкл; можа быць паталагічным (гемалітычная хвароба, гемалітычныя анеміі і інш). Эрытрацыты, якія старэюць, і тыя, што маюць дэфекты, разбураюцца ў селязёнцы, няспелыя — у касцявым мозгу, эрытрацыты са значнымі дэфектамі — у печані. Гэта ўнутрыклетачны гемоліз, дзе асн. вытворным з’яўляецца білірубін. Каля 10% эрытрацытаў у норме разбураюцца ўнутры сасудзістага рэчышча, дзе б.ч. гемаглабіну разбураных эрытрацытаў злучаецца са спецыфічным бялком — гаптаглабінам, а лішак трапляе ў ныркі і выдзяляецца з мачой (гемаглабінурыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКАМБІНА́ЦЫЯў фізіцы,
звязванне свабодных носьбітаў зараду процілеглага знака; працэс, адваротны іанізацыі. Напр., у выніку Р. электронаў і дадатна зараджаных іонаў (катыёнаў) у газавай плазме ўтвараюцца нейтральныя атамы ў асноўным ці ўзбуджаным стане (гл.Узроўні энергіі). У крышт. паўправадніках Р. дэлакалізаваных электрона і дзіркі (электроннай вакансіі) адбываецца ў выніку пераходу электрона з зоны праводнасці ў валентную зону (гл.Зонная тэорыя). Пры гэтым лішак энергіі можа вылучацца ў выглядзе выпрамянення фатонаў (выпрамяняльная Р.; вызначае механізм дзеяння паўправадніковых лазераў і святловыпраменьвальных дыёдаў) ці безвыпрамяняльна перадавацца ваганням крышт. рашоткі, дамешкавым атамам і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАТАНІ́Н (ад лац. serum сываратка + грэч. tonos напружанне),
біялагічна актыўнае рэчыва, адзін з медыятараўнерв. сістэмы. Удзельнічае ў перадачы нерв. імпульсаў, садзейнічае надыходу сну, прыгнечвае болевую адчувальнасць, зніжае т-ру цела, выклікае скарачэнне гладкіх мышцаў, павялічвае згусальнасць крыві, валодае радыеахоўнымі ўласцівасцямі і інш. Прысутнічае ў тканках большасці жывёл і раслін (шмат у бананах, ананасах).
У млекакормячых і чалавека да 90% С. ўтрымліваецца ў кішэчніку, ёсць таксама ў трамбацытах, гіпаталамусе, эпіфізе. Недахоп С. ў мозгу адзначаецца пры дэпрэсіях, эпілепсіі і інш., лішак прыводзіць да спазмы бронхаў, боляў у жываце. У медыцыне выкарыстоўваюць як кроваспыняльны сродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Exzéssm -es, -e
1) эксцэ́с, сканда́л
2) тэх.лі́шак, збы́так
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Mehrn -(s)
1) лі́шак, рэ́шта, аста́так; прыбы́так
2) бо́льшасць, перава́га
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
По́лішка ’папіхач’ (віл., Сл. ПЗБ). Калі тут не памылка — по́пішка ад папіхаць, экспр. суф. ‑ішк‑ (як запін — запішка), параўн. папі́шка ’штурханне ў дно вяслом’ (Касп.), то, хутчэй за ўсё, да лі́шак, лішка ’лішняе’, г. зн. ’непатрэбнае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
superfluity
[,su:pərˈflu:əti]
n., pl. -ties
1) лі́шак, збы́так -ку m.
2) празьме́рнасьць f.
Luxuries are superfluities — Прадме́ты раско́шы — гэ́та збы́так
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
demobil, ~u
м.лішак вайсковай маёмасці і ўзбраенняў (пасля дэмабілізацыі)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
лі́шніца, ‑ы, ж.
Разм.
1. Дастатак; лішак. Не звыклыя да лішніцы і празмернага клопату, больш за ўсё .. [дзеці] прагнулі толькі ласкі.Васілевіч.Жыццё .. крыху наладзілася, але ў гаспадарцы лішніцы не было.Пянкрат.
2. Большае чым патрэбна, чым можна. Ёй [Марыйцы] можна сёння лішніцу паспаць, — Такі ў яе дзянёк ужо сягоння.Дзяргай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nadwyżka
ж.
1.лішак; перавышэнне;
nadwyżka budżetowa — перавышэнне даходаў над расходамі;
nadwyżka towarów — лішак тавараў
wykonać plan z ~ą — перавыканаць план;
2. нацэнка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)