1. Які мае адносіны да тэорыі. Тэарэтычнае абагульненне. Тэарэтычныя пытанні. □ Пытанне аб дзяржаве набывае ў цяперашні час асаблівую важнасць і ў тэарэтычных і ў практычна-палітычных адносінах.Ленін.// Які разглядае, асвятляе пытанні тэорыі, які займаецца пытаннямі тэорыі. Тэарэтычнае мовазнаўства. Тэарэтычная фізіка.// Які выражае схільнасць, здольнасць займацца тэорыяй. Тэарэтычны розум.
2. Звязаны з тэорыяй, які засноўваецца па тэорыі. Тэарэтычнае абгрунтаванне. □ Каб быць навуковай, лексікаграфія павінна апірацца на грунтоўную тэарэтычную аснову.Суднік.Тэарэтычныя асновы знешняй палітыкі Савецкай дзяржавы, яе прынцыпы і мэты распрацаваў У. І. Ленін.«Звязда».// Атрыманы шляхам абстрактна-лагічных аперацый або матэматычных разлікаў. Тэарэтычныя разлікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беспрацо́ўе, ‑я, н.
Наяўнасць людзей, якія не маюць пастаяннага заработку. Наяўнасць супярэчнасці паміж спажываннем і вытворчасцю, паміж імкненнем капіталізму бязмежна развіваць прадукцыйныя сілы і абмежаваннем гэтага імкнення пралетарскім становішчам, беднасцю і беспрацоўем народа, ясна ў гэтым выпадку, як дзень.Ленін.// Стан беспрацоўнага. Вымушанае беспрацоўе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ізалява́насць, ‑і, ж.
Стан ізаляванага. Ізаляванасць проваду. □ Дробнаму вытворцу (і рамесніку, і селяніну) перашкаджае перайсці да калектыўнай вытворчасці вельмі слабае развіццё салідарнасці, дысцыпліны, іх ізаляванасць, іх «фанатызм уласнікаў», канстатуемы не толькі сярод заходнееўрапейскіх сялян, але, — дададзім ад сябе, — і сярод рускіх «абшчынных» сялян.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрыфіка́цыя, ‑і, ж.
Прымяненне электрычнай энергіі ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, вытворчасці і ў быце ў якасці асноўнага віду энергіі. Камунізм ёсць Савецкая ўлада плюс электрыфікацыя ўсёй краіны, бо без электрыфікацыі ўзняць прамысловасць немагчыма.Ленін.// Перавод чаго‑н. на электрычную энергію. Электрыфікацыя чыгуначных ліній.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шала́ш, ‑а, м.
Тое, што і будан. Тут Ленін быў. Тут шмат слядоў яго Ля шалаша, ля гэтых берагоў Шырокага Разліва.Танк.І доўга гамонка ішла ў шалашы. Глядзелі і слухалі бацька і сын, Як падаюць зорамі ў змрочнай цішы Буйныя антоны з прыгнутых галін.Броўка.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́ЛІКАЎ (Кубанычбек Іманаліевіч) (16.9.1911, в. Уч-Эмчэк Канцкага р-на Чуйскай вобл., Кыргызстан — 9.12. 1978),
кіргізскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Кіргізіі (1947). Нар. паэт Кіргізіі (1969). Скончыў 1-ы Кіргізскі пед. тэхнікум (1931). Друкаваўся з 1928. Першая кн. «Вершы Кубанычбека» (1933) — водгук на тагачасныя падзеі. У зб-ках вершаў і паэм «Агні ў гарах» (1957), «Думы пра будучае» (1964), «Голас са скалы» (1966), «Ленін і Ісык-Куль» (1974) і інш. паэтызацыя жыцця і працы сучаснікаў, асэнсаванне маральна-этычных праблем. П’есы «На высокай зямлі» (паст. 1956), «Сэрца б’ецца» (паст. 1957), «Дзяўчаты з адной вуліцы» (1960), «Асманкул» (1970) і інш. адыгралі важную ролю ў станаўленні нац. драматургіі і т-ра. Адзін са складальнікаў зводнага варыянта эпасу «Манас». Сааўтар лібрэта опер «Айчурэк» (паст. 1939), «Манас» (паст. 1946), «Тактагул» (паст. 1958). На бел. мову асобныя творы М. пераклалі Р.Барадулін, М.Федзюковіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НЕЗАЛЕ́ЖНАЯ ДУ́МКА»,
грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася штотыднёва з 8.6 да 11.7.1920 у Вільні на бел. мове. Рэдактар Г.Багдановіч, выдавец У.Знамяроўскі. Мела рубрыкі «На белым свеце» і «Хроніка». Значную ўвагу аддавала праблеме будучага лёсу Беларусі (арт. «Сучасная вайна і Беларусь», «Не чакайце міру», «Ленін і Брусілаў»), зямельнаму пытанню (арт. «Беларускае сялянства і зямельнае пытанне», «Каму зямля?», «Зямельная рэформа на «Усходніх землях»). Выкрывала спробы акупац. адміністрацыі сфальсіфікаваць звесткі статыстыкі пра нац. склад насельніцтва бел. зямель (арт. «Мова статыстыкі»). Пісала пра арганізацыю нац. школы, спажывецкай кааперацыі. Змясціла артыкулы да 20-годдзя з дня смерці Ф.Багушэвіча, асобныя творы Я.Купалы, М.Гарэцкага, В.Лемеша, Г.Багдановіча, А.Пугі, інфармацыю пра святкаванне 15-годдзя творчай дзейнасці Я.Купалы, фарміраванне бел. войска і інш. З-за ваен. цэнзуры большасць матэрыялаў падпісана псеўданімамі і крыптанімамі. Выйшла 6 нумароў. Забаронена польскай вайсковай адміністрацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грэхападзе́нне, ‑я, н.
У біблейскім міфічным паданні — парушэнне першымі людзьмі, Адамам і Евай, запаветаў бога. //перан.Кніжн., іран. Парушэнне грамадскіх норм паводзін, маралі і пад. Мы вышэй прывялі прыклад таго, як Энгельгардт, учыніўшы сваё народніцкае грэхападзенне, дапісаўся да таго, што «добра было б» развіваць у вёсцы адработкі!Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імперыялі́зм, ‑у, м.
Вышэйшая і апошняя стадыя капіталізму, якая характарызуецца панаваннем буйных манаполій, барацьбой паміж буйнымі капіталістычнымі краінамі за крыніцы сыравіны і рынкі збыту, за чужыя тэрыторыі і эксплуатацыю іншых народаў, што прыводзіць да няспынных агрэсіўных войнаў за новы перадзел свету. Імперыялізм ёсць вышэйшая стадыя развіцця капіталізму.Ленін.
[Фр. impérialisme.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Уст. Расфарміраваць. Раскасіраваць полк. □ І калі наш ЦК заўсёды будзе ведаць, колькі ёсць у данай арганізацыі арганізаваных рабочых, з іх думкай ЦК павінен лічыцца і абавязак раскасіраваць мясцовы камітэт па патрабаванне арганізаваных рабочых.Ленін.// Расфарміраваўшы якое‑н. падраздзяленне, размеркаваць асабісты састаў.
[Ад ням. kassieren.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)