ветраго́н, ‑а, м.

1. Разм. неадабр. Легкадумны, пусты чалавек. Былі .. [хлапчукі] малыя, неразумныя ветрагоны. Шынклер. — Не жонка, а ветрагон, — сказала маці. — Гатаваць абеды не збіраецца... Ды на тых харчах, што ў сталоўцы, ногі выцягнеш... Гаўрылкін.

2. Спец. Прыстасаванне для ўтварэння моцнага патоку паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалапу́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Легкадумны, дзівацкі, узбаламучаны. Сярэдняя ж сястра Клава гаварыла, што ў Марыі на дні сем пятніц, што яна выскачка, да таго яшчэ шалапутная. Гроднеў. Сыны раслі шалапутныя. Адзін рыбалкай захапіўся, другі — музыкай, трэці — паляваннем, чацвёрты мяняць усё любіў. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

frivolity

[frɪˈvɑ:ləti]

n., pl. -ties

1) легкаду́мнасьць, фрыво́льнасьць, несур’ёзнасьць, ве́транасьць f.

2) легкаду́мны ўчы́нак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

trifling

[ˈtraɪfəlɪŋ]

adj.

1) малава́ртасны; нява́жны; нязна́чны, малы́

2) пусты́, легкаду́мны; непава́жны (пра чалаве́ка)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пусты́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм.

1. Гумавая соска для груднога дзіцяці.

2. перан. Пусты, легкадумны чалавек. Родная сястра так і сказала — пустышка яна [Ліля]. Асіпенка. // Пра што‑н. пустое, бяссэнснае. Гэта быў замежны фільм. Любоўная пустышка з надуманым сюжэтам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярце́жны ’абарачальны’ (КТС, Я. Сіпакоў), рус. арханг. вертежный ’легкадумны, ненадзейны’. Лексема з’яўляецца новатворам ад *вярцеж (параўн. рус. вертёж галавакружэнне < vьrt‑ + ‑ěžь), магчыма, пад уплывам рус. вертежный, вертежничать і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

легкава́жны

1. leicht;

2. перан. (легкадумны) únwesentlich, geríngfügig; óberflächlich (пявярхоўны);

легкава́жны аргуме́нт ein nicht ernst zúnehmendes Argumént

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інфанты́льны

(лац. infantilis = дзіцячы)

1) уласцівы дзіцячаму ўзросту, недаразвіты (напр. і. выгляд);

2) перан. бестурботны, легкадумны (напр. і. чалавек).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

rúschlig, rúschelig a

1) неаха́йны (у рабоце)

2) легкаду́мны (пра нораў)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

няста́лы

1. (пра ўзрост) únreif;

няста́лы чалаве́к ein únreifer Mensch;

2. (несур’ёзны, легкадумны) léichtsinnig, nicht ernst, óhne Ernst

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)