імператы́ў, ‑тыва, м.

Кніжн.

1. Катэгарычнае патрабаванне, загад. Імператыў маралі. Этычны імператыў.

2. Тое, што і загадны лад (гл. лад ​2).

[Ад лац. imperativus — загадны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зла́гада ж. согла́сие ср., мир м.; лад м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наклоне́ниеII ср., грам. лад, род. ла́ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

качэ́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які вядзе качавы лад жыцця; вандроўнік.

|| ж. качэ́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. качэ́ўніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баге́ма, -ы, ж., зб.

Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі (мастакі, артысты, музыканты і пад.), а таксама іх бестурботны, легкадумны лад жыцця.

|| прым. баге́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укла́д¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Устаноўлены або ўсталяваны парадак, лад (грамадскага жыцця, побыту і пад.).

Новы ў. жыцця.

Гаспадарчы ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабаўлада́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рабаўладальніка, уласцівы яму. Рабаўладальніцкія плантацыі. // Заснаваны на рабстве. Рабаўладальніцкае грамадства. Рабаўладальніцкая дзяржава.

•••

Рабаўладальніцкі лад гл. лад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяду́н, седуна́, мн. седуны́, седуно́ў, м. (разм.).

Нерухавы чалавек; чалавек, які вядзе маларухомы лад жыцця, пасіўны, бяздзейны; дамасед.

Ён не с., каб дома заставацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

федэралі́зм, -у, м.

1. Дзяржаўны лад, заснаваны на прынцыпах федэрацыі (у 1 знач.).

2. Палітычны рух за ўстанаўленне такога ладу.

|| прым. федэралі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

subjunctive [səbˈdʒʌŋktɪv] n. ling. the subjunctive (mood) умо́ўны лад

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)