пераносны інструмент для вымярэння вуглоў у верт. і гарыз. плоскасцях.
Мае зрокавую трубу, якая можа круціцца вакол верт. і гарыз. восей, 2 раздзеленыя кругі для адліку вуглоў у верт. і гарыз. плоскасцях. З дапамогай У.і. па назіраннях зорак і Сонца вызначаюць каардынаты (вышыні і азімуты) нябесных цел і зямных арыенціраў, геагр. шыроты, папраўкі гадзіннікаў, вырашаюць многія інш. практычныя задачы астраноміі і геадэзіі. У.і. больш дакладны пры вымярэнні вуглоў, чым тэадаліт.
Універсальны інструмент У-5″: 1 — труба для візіравання; 2 — вертыкальны падзелены круг з алідадой і ўзроўнем; 3 — накладны ўзровень; 4 — акуляр; 5 — алідада гарызантальнага круга; 6 — гарызантальны падзелены круг; 7 — павяральная труба з мікрометрам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
kokosić się
незак.разм.круціцца, вярцецца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
віры́цца, ‑рыцца; незак.
1.Круціцца, утвараць віры (пра ваду). Вада падмывала пясчаны бераг, вірылася вакол вярбы.Шамякін.
2.перан. Бурліць. Вірацца думкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кручэ́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводледзеясл. круціць (у 1, 3, 5 і 9 знач.) і круціцца (у 1, 3 знач.). Кручэнне пражы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
buzz about
круці́цца, увіха́цца каля каго́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
dréhbara які́кру́ціцца, паваро́тны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
РЫБАКО́Ў Мікалай Хрысанфавіч (19.5.1811, г. Курск, Расія — 27.11.1876),
рускі акцёр. На сцэне з 1826. У 1833—41 у трупах Харкава, потым у т-рах пераважна Пд Расіі. Адзін з рэфарматараў правінцыяльнай сцэны. З 1872 у Маскве. Шмат выступаў у меладрамах, імкнуўся ўнесці ў іх праўду і дух бунтарства: Бідэрман, Ніна («Смерць і гонар», «Угаліна» М.Палявога), Кін («Кін, або Шалапуцтва і геній» А.Дзюма-бацькі) і інш. Прапагандыст рус. класічнага рэпертуару і драматургіі А.Астроўскага. Сярод роляў: Чацкі, Скалазуб («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Брускоў, Кураслепаў, Нешчасліўцаў («З чужога шалу галава круціцца», «Гарачае сэрца», «Лес» Астроўскага), Прастакоў, Скацінін («Недаростак» Дз.Фанвізіна), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля), Вырын, Млынар («Станцыйны даглядчык», «Русалка» А.Пушкіна) і інш.