Які робіць што‑н. без спеху (пра чалавека). Няспешны ў рухах, разважлівы, заўсёды з усмешкай, лагоднай і хітраватай, Макар Сяргеевіч падабаўся людзям.Шыцік.// Які адбываецца без спеху; павольны, спакойны. Няспешная гутарка. Няспешная гульня. □ Аляксей Іванавіч увайшоў у пакой цяжкім няспешным крокам.Шашкоў.// Які не патрабуе спешнага выканання. Няспешная работа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́зга, ‑і, Рмн. ‑заг; ж.
1. Тонкая гнуткая галінка, дубец. Сталым крокам між бярозак З сябрам-кіем ён [Сымон] ідзе, А з ім лісце ў гушчы розаг Мову згодную вядзе.Колас.
2.звычайнамн. (ро́згі, ‑заг). Удары, пакаранне такімі дубцамі. Адной жанчыне, якая супраціўлялася, не хацела аддаць масла, тут жа ўсыпалі розаг.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяве́ц1, сяўца, м.
Абл. Сейбіт. Андрэй ужо думаў, што з яго ніколі не выйдзе сявец, як раптам адчуў, што ногі яго ступаюць у такт руцэ, а рука сыпле зярняты ў такт крокам.Чарнышэвіч.
сяве́ц2, сяўца, м.
Невялікая птушка атрада сеўцападобных. Як пчаліны рой, ля[ця]ць шпакі, Іх над Нёманам сяўцамі клічуць.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дады́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога‑н. месца; дацягнуцца, давалачыся. Памалу, мерна, крок за крокам У сваім раздум’і адзінокім Дадыбаў бацька скора к дому.Колас.Лес, здаецца, зусім побач. Вось ён, чорны, як сцяна, але дадыбай да яго, калі цяжка ісці па калена ў снезе, калі займае дух.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няцвёрды, ‑ая, ‑ае.
1. Якому не ўласціва цвёрдасць, даволі мяккі. Няцвёрды грунт.
2.перан. Няўпэўнены, хісткі. Наталля Пятроўна ў жаху адхіснулася і няцвёрдым крокам выйшла з хаты.Шамякін.«Дарагая, любая мамачка», — пісала яшчэ няцвёрдая, але старанная дзіцячая рука.Кірэенка.
3.перан. Такі, якому не ўласціва рашучасць, цвёрдасць. // Уласцівы такому чалавеку. Няцвёрды характар.// Які выражае нерашучасць. Няцвёрды адказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапра́ва, ‑ы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. пераправіць 2 (у 1 знач.); пераход, пераезд (звычайна цераз раку). З кожным крокам пераправа станавілася ўсё больш небяспечнай.Краўчанка.
2. Месца, дзе перапраўляюцца на другі бераг. Звярнуўшы налева, аўтобус стаў у доўгую чаргу машын каля пераправы.Грахоўскі.// Спецыяльнае збудаванне, прыстасаванне, якое дае магчымасць пераправіцца на другі бераг. Навесці пераправу. Пантонная пераправа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
небыва́лы, ‑ая, ‑ае.
Якога раней не было; нябачаны, незвычайны. Ты ідзеш шляхамі небывалымі, І ўжо блізка той жаданы год.Панчанка.Гірня хуценька сабраў ключы, адвёрткі і з небывалай для яго жвавасцю ўскочыў у кабіну...Кулакоўскі.Экспедыцыя правяла ўсебаковыя і небывалыя па маштабах даследаванні мора.«Звязда»./узнач.наз.небыва́лае, ‑ага, н.Кожны крок наш быў незвычайным крокам у невядомае і небывалае.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старада́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць старадаўняга (у 1 знач.); даўнасць узнікнення, існавання чаго‑н. Старадаўнасць звычаяў.// Вельмі далёкія часы, далёкае мінулае. Жыццё не знае старасці — Яно не мае меж: З глыбокай старадаўнасці Да нас прыходзіць верш.Непачаловіч.
2.звычайнамн. (старада́ўнасці, ‑ей). Помнім далёкага мінулага. Паспрабуйце не мінаць хуткім крокам і безуважнымі вачыма помнікі старадаўнасці — песні, карціны, скульптуры, будынкі.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямо́глы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Слабы, хваравіты. І жыла ў ёй, у гэтай хатцы, старая, зусім нямоглая жанчына, якую ў нашай вёсцы і вялікія, і малыя, звалі баба Ёўга.Сачанка.Апошнія дні дажываў і Кручынін. Ён зусім аслабеў, стаў нямоглым, як стары.С. Александровіч.// Уласцівы такому чалавеку. Чалавек плюнуў пад ногі, тады павярнуўся і ўжо не тым нямоглым крокам, як сюды, пайшоў да варот адрыны.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)