абкі́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Кідаючы, пакрыць каго-, што-н., абсыпаць.

А. дрэва зямлёй.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Пакрыць высыпкай.

Губы абкідала (безас.).

3. што. Абшыць краі тканіны.

А. петлі ў кашулі.

|| незак. абкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абкіда́нне, -я, н. і абкі́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

у́льчы, ‑аў; адз. ульч, ‑а, м.; ульчанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. ульчанкі, ‑нак; ж.

Народ тунгуса-манчжурскай моўнай групы, які жыве ў Хабараўскім краі ў раёне ніжняга Амура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

southern

[ˈsʌðərn]

adj.

паўдзённы

the southern side of a building — паўдзённы бок буды́нку

southern countries — паўдзённыя краі́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ілжа́, ілжы, ж.

Разм. Няпраўда, выдумка, хлусня. Бо хто ж ведаў, скажы, Аб забытым народзе і краі? Цемра зману, ілжы Тут стаўляла крыжы, Як слупы па дарозе да раю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бру́ствер

(ням. Brustwehr = літар. абарона грудзей)

земляны насып па краі акопа, прызначаны для аховы салдат і гармат ад варожага агню.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бераза́к, ‑у, м.

Абл. Бярэзнік. [Анюта з Васілём] пабудавалі сабе ўжо новую хату і жывуць у самым канцы засценка, у беразаку. Васілевіч. На самым краі лесу фары намацалі воз скіданага абы-як беразаку. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́ЧЫНСК,

горад у Расіі, цэнтр раёна ў Краснаярскім краі. Засн. ў 1641. 123,2 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Прыстань на р. Чулым. Нафтаперапр., нефелінаперапр., дрэваапр., лёгкая (абутковая, швейная, футравая), харч. прам-сць. Паблізу Ачынска здабыча вугалю.

т. 2, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНАБА́РСКАЕ ПЛАТО́,

на ПнУ Сярэднесібірскага пласкагор’я, у Краснаярскім краі і Рэспубліцы Саха (Якуція) Рас. Федэрацыі. Выш. да 905 м. Складзена пераважна са сланцаў, гнейсаў і гранітаў. Да выш. 450 м рэдкастойныя лістоўнічныя лясы, вышэй — горная тундра.

т. 1, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

згарну́ць, згарну́, зго́рнеш, зго́рне; згарні́; зго́рнуты; зак., што.

1. Скруціць, загінаючы краі; зрабіць скручваннем або загарнуць, закрыць.

Жанчына згарнула хустку.

З. газету.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра расліны: закрыць, сціснуць (пялёсткі, лісце).

3. Зграбаючы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае).

З. збожжа ў кучу.

4. перан. Скараціць, зменшыць.

З. вытворчасць.

|| незак. зго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зго́ртванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыла́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. Размясціцца дзе-н., каля каго-, чаго-н.

П. на краі лаўкі.

2. Уладкавацца, трапіць на работу, службу і пад. (разм.).

П. на працу.

3. Прыстасавацца, набыць навык рабіць што-н.

П. пісаць левай рукой.

4. Прымазацца, далучыцца да каго-, чаго-н. з карыслівымі мэтамі (разм.).

П. да чужой славы.

|| незак. прыла́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)