КУРС у эканоміцы,

фактычны (у адрозненне ад намінальнага) кошт, па якім на фондавых біржах ажыццяўляюцца здзелкі па куплі-продажы каштоўных папер. К. аблігацый — кошт, па якім прадаюцца і купляюцца аблігацыі дзярж. пазык. Намінальны кошт аблігацый вызначаецца пры іх выпуску. Ён уключаецца ў дзярж. доўг і выплачваецца трымальнікам аблігацый у момант пагашэння. Для продажу аблігацый банкам дзяржава вызначае эмісійны (гл. Эмісія) кошт, які звычайна ніжэйшы за намінальны. Рыначны курс (кошт) аблігацый вызначаецца шляхам каціроўкі на рынку крэдытных капіталаў і друкуецца ў біржавых бюлетэнях. К. акцый — прадажны кошт акцый. Вызначаецца на фондавай біржы. Ва ўмовах свабоднага рынку ён не з’яўляецца пастаяннай велічынёй, а залежыць ад попыту і прапановы на дадзены від акцый. У перыяды крызісаў К.а. падаюць, у перыяды эканам. уздымаў павышаюцца. Гл. таксама Валютны курс.

т. 9, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

sumpt, ~u

м. уст. кошт; выдаткі;

własnym (swoim) ~em — за свой кошт; за ўласныя сродкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Fhrkosten pl кошт гужавы́х пераво́зак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

approximate1 [əˈprɒksɪmət] adj. прыблі́зны;

an approximate cost прыблі́зны кошт;

an approximate number прыблі́зная лі́чба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fifty-fifty2 [ˌfɪftiˈfɪfti] adv. папала́м; напала́м;

Let’s go fifty-fifty. Давай падзелім (кошт) папалам.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

expense

[ɪkˈspens]

n.

1) коштm.

at someone’s expense — на чый-н. кошт, за чый-н. кошт; на чые́-н. гро́шы

2) выда́так -ку m.

3) стра́та, цана́ f.

- at the expense of his job

- expenses

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

захрыбе́тнік, ‑а, м.

Разм. пагард. Той, хто жыве на чужы кошт; дармаед. У .. вобразе [Хурса] раскрыты тыповыя рысы капіталістычнага драпежніка, захрыбетніка, які багацеў на крыві людзей. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буржуазі́я, -і, ж.

Грамадскі клас, які валодае сродкамі вытворчасці, ідэямі і навыкамі для арганізацыі рыначнай гаспадаркі і жыве за кошт наёмнай працы.

Дробная буржуазія — дробныя ўласнікі, якія валодаюць сродкамі вытворчасці і карыстаюцца наёмнай працай у нязначнай ступені або зусім не карыстаюцца ёю.

|| прым. буржуа́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

at the cost of

за кошт чаго́, цано́й чаго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

trade in

здава́ць стару́ю рэч у кошт ку́плі но́вай

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)