расійскі ваенны дзеяч. Ген.-лейт. (1920). Скончыў Акадэмію Генштаба (1911). Удзельнік 1-й сусв. вайны 1914—18. У грамадз. вайну 1918—20 у добраахвотніцкай арміі А.І.Дзянікіна камандаваў брыгадай, Чэчэнскай коннай дывізіяй, дзейнічаў супраць войск Н.І.Махно. Са снеж. 1919 камандзір 2-га армейскага корпуса, кіраваў абаронай Крыма (студз.—крас. 1920). У жн. 1920 з-за рознагалоссяў з П.М.Урангелем зняты з пасады камандзіра корпуса. Пасля эвакуацыі ў Турцыю белагвардзейскіх войск выступіў у друку супраць Урангеля, паводле загаду якога асуджаны і разжалаваны ў радавыя. Увосень 1921 з дазволу сав. ўрада з групай афіцэраў вярнуўся ў Сав. Расію, амнісціраваны. Служыў у Чырв. Арміі. Правобраз генерала Хлудава ў п’есе М.Булгакава «Бег».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кадэ́т1, ‑а, М ‑дэце, м.
Выхаванец кадэцкага корпуса (гл. корпус).
[Фр. cadet.]
кадэ́т2, ‑а, М ‑дэце, м.
Член контррэвалюцыйнай канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі ў дарэвалюцыйнай Расіі. Умелі кадэты пусціць пыл у вочы. Людзі, не спакушаныя ў палітыцы, спачувалі ім, лічылі іх вялікімі апазіцыянерамі царызму і шмат надзей ускладалі на іх.Колас.
[Скарачэнне па назвах першых літар у словах: канстытуцыйны дэмакрат (к.-д. — ка-дэ); канчатак па аналогіі з кадэт 1.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паж, ‑а, м.
1. У сярэднія вякі — падлетак, юнак дваранскага роду, які служыў пры двары караля або буйнога феадала. Паж каралевы.//перан.Іран. Аб мужчыне, які аддана адносіцца да жанчыны, дагаджае ёй.
2. У царскай Расіі і краінах Заходняй Еўропы — малодшая прыдворная пасада.
3. У царскай Расіі — выхавальнік Пажскага корпуса.
[Фр. page.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАГАЧО́ЎСКА-ЖЛО́БІНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1941,
контрудар на Рагачоўска-Жлобінскім напрамку ў Вялікую Айчынную вайну. Праведзены 63-м стралк. корпусам (камкор Л.Р.Пятроўскі) 21-й арміі Зах. (з 24.7.1941 Цэнтр.) фронту з удзелам Жлобінскага і Рагачоўскага знішчальных батальёнаў 13 ліп. — 17 жн.; састаўная частка Смаленскай бітвы 1941. 6 ліп. часці 117-й дывізіі са складу корпуса пасля разведкі боем фарсіравалі Дняпро, авалодалі Жлобінам і прасунуліся на З уздоўж бабруйскай шашы. Гітлераўцы тэрмінова падцягнулі 10-ю матарызаваную і 255-ю пях. дывізіі. У выніку жорсткіх баёў сав. войскі ноччу адарваліся ад праціўніка і адышлі на зыходныя пазіцыі, сарваўшы разлікі ням. камандавання з ходу фарсіраваць Дняпро на гэтым участку. 13 ліп. войскі 21-й арміі перайшлі ў контрнаступленне. 63-і корпус фарсіраваў Дняпро, вызваліў Жлобін (з дапамогай нар. апалчэння), Рагачоў, развіў наступленне на Бабруйск і да канца ліпеня ўклініўся на 30 км у размяшчэнне ворага. Толькі з дапамогай перакінутых сюды 8 дывізій рэзерву ням. войскі здолелі замацавацца на зах. беразе Друці, 14 жн. прарвалі абарону і зайшлі ў тыл. корпуса. З 17 жн. часці корпуса з баямі пачалі выходзіць з акружэння, пры прарыве з якога быў смяротна паранены камкор Пятроўскі. У выніку контрудару ворагу нанесены значныя страты, 15 яго дывізій былі трывала скаваны ў прасоўванні на ўсход.
Літ.:
Беларусь у Вялікую Айчынную вайну, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 517.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫСА́К,
агульная назва рысістых парод коней, асноўны алюр якіх — рысь. Выведзены ў 18—19 ст. з мэтай забеспячэння трансп. патрэб: амерыканская стандартбрэднай парода, арлоўская рысістая парода, руская рысістая парода і інш. Адрозніваюцца сярэдняй масіўнасцю, расцягнутасцю корпуса, энергічным тэмпераментам. Выкарыстоўваюцца ў конным спорце, іпадромных скачках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ПАЛА́Ц ГУБЕРНА́ТАРА,
помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў Віцебску да 1772. Асн. 3-павярховы будынак пастаўлены на высокім беразе Зах. Дзвіны памешчыкамі Кудзіновічамі, у 1806 выкуплены для перабудовы пад палац ген.-губернатара. У 1811 да асн.корпуса прыбудаваны 2-павярховы П-падобны ў плане службовы корпус (арх. Ф.Санкоўскі) з параднай залай і царквой на 2-м паверсе. Гал. фасад вылучаны рызалітам, завершаным атыкам, і ўпрыгожаны порцікам з 4 паўкалонамі дарычнага ордэра, якія падтрымліваюць балкон. Такі ж порцік аздабляе бакавы фасад і замыкае фасад 2-павярховага корпуса. Фасады апрацаваны рустам, завершаны карнізам і атыкамі. Быў рэзідэнцыяй ген.-губернатараў і губернатараў, штаб-кватэры Напалеона. У Вял.Айч. вайну спалены. Адноўлены пасля вайны. Першапач. планіроўка зменена.
Літ.:
Якімовіч Ю.А. Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска XIX — пачатку XX ст.Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЛАНЕ́ТА»,
гасцініца ў Мінску. Пабудавана ў 1980 на праспекце Машэрава (арх. Г.Бенядзіктаў, У.Начараў, Т.Раманоўская). Дынамічная асіметрычная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з 12-павярховага жылога корпуса на 601 месца і 2-павярховага аб’ёму рэстарана. Архітэктура жылога корпуса заснавана на рытме гарыз. міжпаверхавых керамзітабетонных панэлей і верт. навясных рэбраў. Сцены звонку аздоблены верт. цягамі з алюмінію. У афармленні інтэр’ераў выкарыстаны ракушачны туф, чорны лабрадарыт, шэры мармур, шпон, ціснёная скура. Прамавугольны ў плане аб’ём рэстарана выступае перад гал. фасадам гасцініцы і скампанаваны вакол унутр. двара. На гал. фасадзе асіметрычна размешчана дэкар. пано. Кесонная столь абедзеннай залы аздоблена сюжэтнай арнаментальнай фрэскавай размалёўкай, сцены аформлены серыяй дэкар. керамічных пано (маст. М.Байрачны, С.Каткова, В.Прыешкін і інш.). Дэкар. акцэнт інтэр’ера — люстра з нёманскага шкла. Пры ўваходзе ў рэстаран керамічнае пано «Садоўніца» (маст. Я.Кузняцоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЕГАЛО́ЎКАракеты,
галаўная частка ракеты, прызначаная для непасрэднага паражэння цэляў. Складаецца з корпуса, баявога зараду, падрыўнога прыстасавання і засцерагальна-выканаўчага механізма. Баявы зарад у залежнасці ад прызначэння можа быць ядзерным або звычайным. У стратэгічных ракет бывае адна або некалькі боегаловак, якія аддзяляюцца ў пэўных пунктах траекторыі яе палёту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́НСКІ (Віктар Мікалаевіч) (17.9.1903, г. Магілёў — 17.8.1963),
генерал-лейтэнант (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на Зах., 1-м Бел. франтах: нам. камандзіра дывізіі, стралк.корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, у Сталінградзе, пад Курскам, Берлінам. Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАБЕ́СК (франц. arabesque ад італьян. arabesco арабскі),
адна з асноўных позаў класічнага танца. Цела абапіраецца на прамую нагу, другая паднята і выцягнута назад; адна рука выцягнута ўперад, другая адведзена ўбок ці назад, корпус нахілены ўперад. У сучасным балеце сустракаюцца шматлікія формы арабеска пры розных становішчах апорнай нагі, рук, галавы, корпуса.