З тытунёвыя мануфактуры і 1 ф-ка, якія дзейнічалі ў Магілёве ў 1863—1914. Перапрацоўвалі тытунёвы ліст, які прывозілі з Бесарабіі, Крыма, Каўказа, Саратаўскай губ. Выраблялі махорку, тытунь усіх гатункаў, папяросы, цыгары. Мелі паравыя і вадзяныя рухавікі, чыгунныя станкі і інш. абсталяванне. На прадпрыемствах працавала ад 52 да 88 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ АФО́Н,
кліматычны курорт у Абхазіі (Грузія), на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа. Пас. горнага тыпу, ж.-д. станцыя за 18 км на ПнЗ ад г. Сухумі. Засн. ў 1922. Асн. лячэбны фактар — субтрапічны мяккі клімат. Лечаць хваробы нерв., сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў дыхання нетуберкулёзнага характару і інш. Санаторый, пансіянаты, турбазы, лячэбны пляж. Кіпарысавыя алеі. Новаафонская пячора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мюрыды́зм
(ад мюрыд)
нацыянальна-вызваленчы рух горцаў Паўн.Каўказа ў 19 ст., у якім рэлігійнае вучэнне спалучалася з палітычнай барацьбой супраць усіх немусульман.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
А́БІХ ((Abich) Вільгельм Герман) (Герман Вільгельмавіч; 11.12.1806, Берлін — 1.7.1886),
геолаг. Акад. (1853), ганаровы чл. (1866) Пецярбургскай АН. Праф. Дэрпцкага (г. Тарту) ун-та. У 1841—76 працаваў у Расіі. Вывучаў ледавікі, геал. будову, карысныя выкапні, землетрасенні Каўказа і Ірана. Адзін з першых звярнуў увагу на хімізм горных парод і значэнне палявых шпатаў у складзе вывергнутых парод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЛЬЧЫК,
горад, сталіца Кабардзіна-Балкарыі ў Рас. Федэрацыі. Размешчаны ў перадгор’ях Каўказа, на р. Нальчык. Засн. ў 1817. 237,1 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Н. — шматгаліновы прамысл.цэнтр.Прам-сць: машынабудаванне (ВА «Паўнкаўкэлектронмаш», «Паўнкаўкэлектрапрыбор» і «Тэлемеханіка»; з-ды паўправадніковых прыбораў, электравакуумны, высакавольтнай апаратуры, маш.-буд., станкабуд. і інш.), каляровая металургія, хім., харчасмакавая, лёгкая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 3 ВНУ, у т. л. Кабардзіна-Балкарскі ун-т. 2 тэатры (драм. і музычны). 3 музеі (краязнаўчы, выяўл. мастацтваў; дом-музей М.Ваўчок).
Бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у перадгор’ях Вял.Каўказа на выш. 555 м. Лекавыя фактары: умерана-кантынентальны клімат, мінер. воды Беларэчанскіх крыніц (тэрмальная ёдабромная, тэрмальная азотна-хларыдна-натрыевая гідракарбанатная, сульфідная і інш.). Мінер. воды выкарыстоўваюцца на пітное лячэнне, ванны, душы, арашэнні, пры хваробах страўніка, кішэчніка, печані, жоўцевых шляхоў, сэрца і сасудаў, абмену рэчываў, нерв. і скурных. Гразелячэнне глеевымі гразямі Тамбуканскага возера. Санаторыі, пансіянаты, дамы адпачынку. Хваёва-лісцевы парк, канатныя дарогі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шыбля́к
(серб. šibljak = кустоўе)
кустовая расліннасць, утвораная лістападнымі відамі, якія здольны пераносіць працяглую летнюю засуху; сустракаецца ў перадгор’ях і нізкагор’ях Міжземнамор’я, Крыма і Каўказа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эдэльве́йс
(ням. Edelweiß, ад edel = высакародны + weiß = белы)
травяністая расліна сям. складанакветных з суквеццем, падобным на белую зорку, пашыраная ў гарах Еўразіі (акрамя Каўказа).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АБАЗО́ЎСКІ (Канстанцін Антонавіч) (1.10.1919, в. Абухава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 26.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1938), авіяц. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну лётчык, удзельнік вызвалення Паўн.Каўказа, Крыма, Прыбалтыкі. Зрабіў 106 баявых вылетаў, знішчыў 16 самалётаў, 11 танкаў, 139 аўтамабіляў, 26 зенітных установак, 2 склады з боепрыпасамі. Загінуў у Прыбалтыцы. У г.п. Бешанковічы яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМБА́ЙСКАЯ ПАЛЯ́НА,
міжгорная катлавіна каля падножжа паўн. схілу Галоўнага, або Водападзельнага, хр.Вял.Каўказа, каля вытокаў р. Тэберда. Размешчана на выш. 1620 м на тэр. Тэбердзінскага запаведніка. Над Д.п. узнімаюцца горныя вяршыні да выш. 4046 м (г.Дамбай-Ульген). Схілы да выш. 2300 м укрыты лесам (пераважна піхта). Д.п. — раён альпінізму і турызму на Зах. Каўказе. Курортны пас. Дамбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВІРА́Т (ад лац. levir дзевер),
шлюбны звычай, паводле якога ўдава была абавязана або мела права выйсці замуж за брата свайго памерлага мужа. Быў пашыраны ў многіх народаў у эпоху радавога ладу як перажытак групавога шлюбу. У перыяд распаду радавога ладу і ў класавым грамадстве доўгі час захоўваўся ў некаторых народаў Каўказа, Сярэдняй Азіі, у яўрэяў і інш. Захаванню Л. садзейнічаў звычай калыму.