Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Кара́л, рус.коралл, королёк (па аналогіі з король). Запазычанне праз польск.koral, koralik з італ.corallo (лац.coralium). Форма мн. л. каралі, кралі (Гарэц., Др.-Падб., Яруш.) з польск.korale (Бернекер, 567; Фасмер, 2, 322, 365).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБУЛА́ДЗЕ Тэнгіз Яўгенавіч (31.1.1924—6.3.1994),
грузінскі кінарэжысёр. Нар.арт. Грузіі (1970), нар.арт.СССР (1980). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1953). Майстар тонкага псіхал. малюнка, валодаў уменнем лаканічна і пераканаўча стварыць вобраз часу. Аўтар ці сааўтар сцэнарыяў большасці сваіх фільмаў, адметных высокай выяўл. культурай: «Лурджа Магданы» (разам з Р.Чхеідзе), «Я, бабуля, Іліко і Іларыён», «Чужыя дзеці», «Каралі для маёй любай», трылогіі «Мальба», «Дрэва жадання», «Пакаянне» (1969—87, Ленінская прэмія 1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Hálsbandn -(e)s, -bänder
1) ашы́йнік
2) кара́лі, па́церкі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Кра́лі ’бусы’ (Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Нік. Очерки, Мядзв., Мат. Маг., Юрч.). Ст.-бел.корали, карали ’каралі’ (з 1578 г.). Запазычанне з польск.korale ’тс’ (Булыка, Запазыч., 171). Форма кралі, магчыма, пад уплывам краля (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБУ́-БАКА́Р (Абакараў) Ахмедхан
(н. 12.12.1931, аул Кубачы, Дагестан),
даргінскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Дагестана (1969). Скончыў Літ.ін-т імя Горкага (1956). Аўтар аповесцяў «Даргінскія дзяўчаты» (1958), «Каралі для маёй Серміназ» (1965), «Сонца ў «Арліным гняздзе» (1975), «Мама, запалі сонца» (1983) і інш.Нац. каларыт у яго творах падкрэсліваюць шматлікія фалькл. элементы (прытчы, легенды, анекдоты). Выступае як драматург, кінадраматург, піша для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРАВІ́НГІ (позналац. Merovingi),
першая каралеўская дынастыя ў Франкскай дзяржаве ў 457—751. Назва ад легендарнага родапачынальніка Меравея (Merovaeus). У перыяд праўлення М. у франкаў зарадзіліся феад. адносіны. Гал. прадстаўнікі: Хільдэрык I [457—81] — фактычны заснавальнік дынастыі; Хлодвіг I [481—511], пры якім франкі заваявалі рым.Галію; Хлотар II [584—629], Дагаберт I [629—39]. Пераемнікі Дагаберта I, т.зв. «лянівыя каралі», былі фактычна адхілены ад улады сваімі маярдомамі (вышэйшымі саноўнікамі), адзін з якіх — Піпін Кароткі — скінуў апошняга караля з дынастыі М. Хільдэрыка III [743—51] і паклаў пачатак дынастыі Каралінгаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́Я ЦЮ́ДАР (Mary Tudor), Марыя I (18.2.1516, Лондан — 17.11.1558),
англійская каралева [1553—58], Дачка Генрыха VIII (гл.Генрых, англ.каралі) і Кацярыны Арагонскай. На прастоле пасля смерці Эдуарда VI. Аднавіла каталіцызм (1554), жорстка праследавала прыхільнікаў Рэфармацыі, шмат якія з іх былі пакараны смерцю (адсюль яе мянушка Марыя Крывавая). Зблізілася з папствам і каталіцкай Іспаніяй. З 1554 жонка наследніка ісп. прастола Філіпа (з 1556 кароль Філіп II). У саюзе з Іспаніяй вяла вайну супраць Францыі (1557—59), якая скончылася стратай Англіяй апошняга порта на кантыненце — Кале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кара́л, ‑а, м.
1. Марская нерухомая жывёліна, якая жыве калоніямі на скалах; род паліпаў.
2. Вапнавае адкладанне некаторых відаў гэтых жывёл — чырвоны, ружовы або белы камень, які пасля адпаведнай апрацоўкі выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Маніста з каралаў.// Само ўпрыгожанне з такога каменю; каралі.
[Грэч. korallion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пыч ’верхняя частка парастка’ (каралі«., З нар. сл.). Магчыма, адваротны дэрыват ад пычка (гл.), параўн., аднак, балг.тіч ’адростак на вінаграднай лазе, тытуню; новая маладая галінка, што вырасла на месцы зрэзу’, якое БЕР (5, 269) выводзяць з тур.pię ’расток, адростак’.