кветкавыя расліны, з якіх у перыяд цвіцення пчолы збіраюць нектар і кветкавы пылок; кармавая база пчалярства. Класіфікуюцца па часе цвіцення (веснавыя, летнія, асеннія), форме росту (дрэвавыя, кустовыя, кусцікавыя, травяністыя), характары выкарыстання пчоламі (нектараносы, пылканосы, нектарапылканосы), пераважных месцах росту (лясныя, лугавыя, палявыя, садовыя і інш.), гасп. прыналежнасці (зернебабовыя, кармавыя, крупяныя, пладовыя, спец. меданосы і інш.), нектарапрадукцыйнасці. Большасць М.р. — нектарапылканосы. Найб. каштоўныя М.р. даюць шмат нектару і пылку, даступных для пчол, маюць вял. колькасць кветак, доўгі перыяд цвіцення, найб. пашыраны. На Беларусі М.р. характарызуюцца разнастайнасцю (каля 600 відаў) і нераўнамерным размеркаваннем. З культурных М.р. найб. каштоўныя: грэчка, канюшына, сырадэля, баркун, рутвіца, сланечнік, агурок, пладовыя, ягадныя культуры; з лясных і паркавых дрэў і кустоў — ліпа, клён, вярба, крушына, рабіна, бружмель, маліны, каліна, верас; з дзікарослых траў — іван-чай, расходнік, чабор, шалфей, чальчак, дзьмухавец, мята і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЛЕ́САК,
кусты, радзей дрэвы, якія растуць пад полагам лесу i, у адрозненне ад падросту, не ўтвараюць дрэвастою; асобны ярус лясной расліннасці. Кампанент лясных біягеацэнозаў, які ўзбагачае іх відавую разнастайнасць, паляпшае біял. ўстойлівасць насаджэнняў, аслабляе эрозію і павялічвае ўрадлівасць глебы. Садзейнічае працэсу аднаўлення лесу, з’яўляецца ахоўным полагам і падгонам для падросту лясных культур. Утвараецца пераважна ценевынослівымі пародамі. Для шыракалістых і шыракаліста-хвойных лясоў характэрны П. з ляшчыны, брызгліны бародаўчатай і еўрапейскай, воўчага лыка; для хвойных — з ядлоўцу, жаўтазеляў фарбавальнага і германскага, зяноўцу рускага, рабіны, крушыны; для чорнаальховых — з парэчак чорных і чырв., вербаў казінай, попельнай, вушастай, пяцітычынкавай; для поймавых лясоў — са свідзіны, ажыны, каліны. У дрэнных умовах росту П. могуць утвараць граб, ліпа, дуб, вяз і інш. Многія віды — харч. (ляшчына, парэчкі, маліны, буякі, ажына) і лек. (рабіна, крушына, ядловец, маліны, каліна і інш.) расліны; некат. выкарыстоўваюцца як тэхн. сыравіна, служаць кормам для дзікіх капытных (вербы, свідзіна, рабіна). На Беларусі ў склад П. ўваходзяць каля 30 відаў раслін.
2. Падлажыць, падаслаць пад каго‑н. што‑н. Падмасціць пад галаву падушку. □ Тату пасадзілі на сані, падмасцілі пад плечы куль саломы, і дзядзька Базыль, сцебануўшы каня, пагнаў да гасцінца.Каліна.Хлопцы ехалі, падмасціўшы пад сябе кажухі і сярмягі.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Разм. Пайсці напрасткі, прама. Калі чалавек пайшоў нацянькі, нягледзячы на дарогу, кажуць «папраставаў».Скрыган.— Ну, я пайду, — сказала Прузына і папраставала цераз гасцінец у поле да ветрака.Каліна.Трое спакойна павярнулі і папраставалі па плошчы да шчодра асветленага помніка цяжкай вайне і вялікай перамозе.Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацвісці́, ‑цвіце; зак.
1. Зацвісці, пакрыцца цвіллю — пра ўсё, многае. — Бабка, глядзі, хлеб пацвіў! — у сваю чаргу паказваю я зеленаватую цвіль на .. скарынцы.Каліна.
2. Цвісці некаторы час (пра кветкі, дрэвы і пад.). — Пра атаву напомніць прасіла?.. — Голас дзеда цячэ ў цемнаце. — Маладую даўно пакасілі, А старая... Няхай пацвіце!Янішчыц.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.
1. Праляцець лапочучы, з шумам. Раптам пралапатаў крыламі нейкі вялізны птах, і мы аж скалануліся ад нечаканасці.Каліна.
2.што. Прагаварыць, сказаць што‑н. хутка, не зусім выразна. — От уліплі, дык уліплі! — пралапатаў адзін з .. [салдат].Гурскі.
3. Лапатаць некаторы час (гл. лапатаць у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1.Зак.да па́рыцца (у 1, 2 знач.).
2. Парыцца некаторы час.
3.(1і2ас.адз.неўжыв.). Загінуць пад уздзеяннем гарачай пары — пра ўсіх, многіх. — Каб нечысць не вадзілася! — кажа яна. — Ліну яшчэ і сюды, за запечак, мо якія тараканы ці прусакі папарацца.Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Цягаць доўга, неаднаразова; пацягаць многа каго‑, чаго‑н. Міленькі мой татачка, колькі ж гэта ён бярвення папацягаў!Каліна.[Галя:] — Колькі я з імі нагаравалася, са сваімі хлопцамі, колькі папацягала ў вайну па лесе ды па балотах...Палтаран.[Жонка:] — Мала Адася папацягалі па астрогах?Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашмарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Разм.
1. Намазаць; нацерці. — Ты б іх хоць шмальцам ці алеем пашмаравала .. — кажа бабка, мацаючы маміны рукі.Каліна.
2. і без дап. Шмараваць некаторы час. Косцік крыху змёў гразь шчоткаю, тую, якая паддавалася, а тую, якая сядзела моцна, замазаў гуталінам. Пашмараваў яшчэ крыху шчоткаю. Паставіў боты.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унь, часціца.
Разм. Тое, што і вунь. Даль агорнута смугою, і ў смузе нізіны. Унь замерлі на кургане ў полі дзве хваіны.Трус.Унь на тым тыдні з Ланска сто кубаметраў напілавалі.Пальчэўскі.[Сёмка:] — Капейка нам тады унь як трэба была.Кандрусевіч.— Унь праснак праз вас, неслухаў, згарэў! — Бабка выхапіла з печы патэльню.Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)