Падперазаць сябе. Васіль Бусыга расчасаў акуратна чорную бараду, адзеў кажух чорнага вырабу, дагнаны да стану, падперазаўся шырокім пышным поясам.Колас.Турок закінуў на спіну вінтоўку, на хаду падперазаўся.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кажуры́на1 ’кусок аўчыны’ (БРС, ТСБМ, КЭС, лаг.; Шат.), кажурынко ’кажух’ (Федар. рук.), кажуронак ’тс’ (Бядуля). Як і ў папярэднім выпадку, нельга адназначна меркаваць аб статусе бел. слова. Адпаведнікі — у рус. мове, параўн. кожурина (у Даля без геаграфіі) ’кусок закарэлай скуры, аўчыны і да т. п.’, пск., асташ., цвяр., вышагар., алан. ’дрэнны, закарэлы кажух’. Да значэння ’кажух’ параўн. рус.валаг., наўг., кастр., смал. і інш. кожурина ’скура (авечкі і пад.)’; значэнне ’кавалак аўчыны’ паводле суфікса in‑a. Утвораны гэтыя словы ад кожура, кантынуант апошняга засведчаны рускімі гаворкамі. Кажурапск. ’скура, пераважна свіная’, перм.баранья кожура, свярдл. ’скура цяляці’, кадн., валаг., пск. ’луска’ і інш., далей да кожа (гл.). Суфіксацыя ‑ур‑, відаць, экспрэсіўная, параўн. рус.дыял.кожурина ’худы замардаваны конь’, кожура ’скура жабы’, ’тоўстая скура’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тулу́п ‘доўгі кажух’ (Бяльк.), ‘кажух’ (Сцяшк., Пятк. 2, ПСл), ‘тс’ (валож. і ўсх.-бел., ЛА, 4). Відаць, запазычана з рус.тулу́п ‘тс’, параўн.: “Доўгі да пят кажух прамога крою з шырокім каўняром называўся тулупам. Служыў ён дарожным адзеннем і быў характэрны для Магілёўскай губерніі” (Бел. нар. адзенне, 60), а таксама, магчыма, праз дэфармаваную назву tołpy мн. л. у польскай гаворцы на беларускай аснове на Сейненшчыне: długʼe takʼe kožuxʼi šylʼi, tolpy nazywalʼі (Тэксты, 24); у каментарыі Т. Зданцэвіча ідэнтыфікуецца з tołuby, гл. тулаб. Змяшэнне названых лексем дэманструе tołúp ‘туша, сала, цалкам знятае са свінні, якое потым рэжуць на кавалкі’ (Пятк. 1, 134), tołúb, túłub ‘тс’ (Пятк. 3, 7, 340). Сюды ж тулу́павішча ‘тулава’ (воран., Сл. ПЗБ) у выніку кантамінацыі лексем тулу́п і ту́лавішча (гл. тулава).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ашэ́стак, ‑тка, м.
Абл. Жэрдачка пад столлю ў сялянскіх хатах, на якую што‑н. вешаюць. — Ну, не разыходзься так, — спакойна азваўся Пракоп: — а то завярнуся і пайду, — пастрашыў ён жонку, вешаючы на ашэстак кажух.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распрану́цьсов.
1. (кого-л.) разде́ть;
р. дзіця́ — разде́ть ребёнка;
2. (одежду) снять;
р. кажу́х — снять тулу́п;
3.перен. разде́ть; огра́бить
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каля́ны, ‑ая, ‑ае.
Цвёрды, грубы навобмацак; лубяны, нягнуткі. Каляная матэрыя. Каляны кажух. □ Пакрысе набрыньвалі вільгаццю і цяжэлі каляныя шынялі.Быкаў.// Жорсткі, калючы. Хмарынкі на небе ператвараліся ў хмары і сыпалі дажджом і калянымі крупінкамі снегу.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кучо́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
Шапка футрам наверх. На галаве — авечая кучомка, на плячах кажух.Лобан.— Ці бачыш што? — Не, так, нічога! — Гаворыць Костусь, а ў самога На лоб кучомка напаўзае...Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАГРА́НКА,
шахтавая печ для плаўлення чыгуну ў ліцейнай вытв-сці. Сучасная вагранка — стальны цыліндр з таўшч. сценак да 10 мм, абліцаваны ўнутры вогнетрывалай цэглай; забяспечваецца рэкуператарамі, пылаўлоўнікамі, газаачышчальнымі прыстасаваннямі, сістэмай аўтам. прылад і рэгулятараў. Метал. шыхту (ліцейны чыгун, чыгунны лом і інш.) і паліва (кокс, ліцейны антрацыт і інш.) загружаюць у вагранкі слаямі (калошамі). Паветра падаецца пад лішкавым ціскам да 17 кПа у зону гарэння паліва. Для інтэнсіфікацыі працэсу выдзіманне падаграюць, узбагачаюць яго кіслародам, кокс часткова або поўнасцю замяняюць гаручым (у т. л. прыродным) газам. Прататып вагранкі — невял. доменная печ, дзе пераплаўлялі ліцейны чыгун і лом.