і́мідж, -у, м.

Мэтанакіравана сфарміраваны вобраз (якой-н. асобы, з’явы, прадмета), які вылучае пэўныя важнейшыя характарыстыкі і аказвае эмацыянальна-псіхалагічнае ўздзеянне на каго-н.

Змяніць і. палітычнага дзеяча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўнале́жны, -ая, -ае.

1. Які ва ўсіх сваіх пунктах аднолькава аддалены ад іншага; паралельны.

Раўналежныя лініі.

2. Які супадае з іншым; аднолькавы.

Раўналежныя з’явы.

|| наз. раўнале́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

realism [ˈri:əlɪzəm] n.

1. рэалі́зм (навуковы погляд на рэчы, з’явы)

2. (таксама Realism) рэалі́зм (творчы метад у літаратуры і мастацтве)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

маладасле́даваны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова даследаваны, недастаткова вывучаны. Маладаследаваныя фізічныя з’явы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфракцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэфракцыі. Рэфракцыйныя з’явы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біялагі́зм, ‑у, м.

Ненавуковая тэндэнцыя тлумачыць грамадскія з’явы біялагічнымі прычынамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вузкамясцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Пашыраны на невялікай тэрыторыі. Вузкамясцовыя моўныя з’явы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карст,

карставыя з’явы.

т. 8, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыміты́ўны, -ая, -ае.

1. Просты, не складаны па будове, выкананні.

Прымітыўная тэхніка.

2. Недастаткова глыбокі, надта спрошчаны.

П. падыход да з’явы.

3. Неразвіты.

Прымітыўная асоба.

|| наз. прыміты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спахмурне́лы, -ая, -ае.

1. Пра з’явы прыроды: які зрабіўся хмурным, змрочным.

Спахмурнелае неба.

2. перан. Які стаў сумным, маркотным (пра чалавека, яго твар).

С. твар.

|| наз. спахмурне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)