во́лакам, прысл.

Цягнучы, валочачы па зямлі.

Цягнуць лодку в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капа́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Той, хто займаецца капаннем зямлі; землякоп.

2. Прылада для капання зямлі, выкопвання караняплодаў і пад.

|| прым. капа́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзяме́лле, -я, н.

Памяшканне, пячора пад паверхняй зямлі.

Сырое п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́цягам, прысл. (разм.).

Цягнучы па зямлі, волакам.

Валаклі лодку п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малазяме́лле, -я, н.

Недастатковая колькасць зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трус², -у, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Ваганне зямлі, землетрасенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захля́пваць

‘запырскваць, заплюхваць каго-небудзь, што-небудзь; раставаць (пра снег, лёд, град, шэрань, паверхню зямлі і інш.)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. захля́пваю захля́пваем
2-я ас. захля́пваеш захля́пваеце
3-я ас. захля́пвае захля́пваюць
Прошлы час
м. захля́пваў захля́пвалі
ж. захля́пвала
н. захля́пвала
Загадны лад
2-я ас. захля́пвай захля́пвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час захля́пваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паска́чваць

‘надаць круглую форму чаму-небудзь; качаючы, скруціць што-небудзь у валік; качаючыся, прыціснуць што-небудзь да зямлі

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паска́чваю паска́чваем
2-я ас. паска́чваеш паска́чваеце
3-я ас. паска́чвае паска́чваюць
Прошлы час
м. паска́чваў паска́чвалі
ж. паска́чвала
н. паска́чвала
Загадны лад
2-я ас. паска́чвай паска́чвайце
Дзеепрыслоўе
прош. час паска́чваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

палеазо́й, -зо́ю, м. (спец.).

Самы старажытны этап фанеразойскай гісторыі Зямлі.

|| прым. палеазо́йскі, -ая, -ае.

Палеазойская эра — эра геалагічнай гісторыі Зямлі, якая суадносіцца з існаваннем старажытнейшай групы адкладаў горных парод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́пік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Частка паверхні зямлі.

З-пад снегу віднеліся лапікі чорнай зямлі.

2. Тое, што і латка.

Рукавы кажушка былі ўсе ў лапіках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)