1. Дастаць адкуль‑н., з чаго‑н. Выняць газеты з паштовай скрынкі. □ Маладзіца выняла з печы чыгунок і паставіла на стол.Мележ.[Пячнік] спрытна пастукаў малатком па сценцы.., выняў адну цагліну, другую і пашоргаў у дымаходзе тоўстым дротам.Даніленка.// Выставіць што‑н. устаўленае. Выняць дубэльты з вокнаў.// Выцягнуць, выслабаніць што‑н. Выняць нагу са стрэмя.
2.Спец. Вычарпаць (зямлю, грунт) каўшом. Выняць грунт з катлавана.
•••
Выняць душу — а) давесці да смерці; б) маральна замучыць, знясіліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ухо́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Пазбавіць жыцця, забіць; загубіць. [Шура:] Зараз [Коля Дзееў] будзе тут. Тол нёс... Ахова за ім гналася. Ён аднаго ўходаў.Кучар.Аж пабялеў [Гаркун] ад злосці і з пенай у роце закрычаў: — Я яе [Ніну] уходаю... У турму пасаджу!..Гроднеў.
2. Змардаваць, знясіліць, змучыць. Для кожнага, хто яго бачыў упершыню, было відавочна, як уходала.. [Міклашэвіча] тая хвароба.Быкаў.
3. Патраціць, расходаваць. Уходаць усе грошы. □ Я ўспамінаю працавіты свой народ, Які ў пясок нямала сілы ўходаў.Лойка.// З’есці. Дзеці хутка ўходалі гаршчок кашы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паха́бны ’непрыстойны, бессаромны’ (ТСБМ). З і рус.поха́бный ’тс’, пск., цвяр. ’дрэнны, мізэрны’ (параўн. рус.ха́бить, рус.-ц.-слав.хабити, укр.оха́бити ’жаваць’, ц.-слав.похабъ ’вар’ят, дзікі’, польск.chaba ’кляча’, chaby ’косці, што вытыркаюцца з-пад скуры’, чэш.ochabiti ’знясіліць’, ochabnouti ’зрабіцца вялым’, паўд.-чэш.vochabnout ’змізарнець’, мар.ochápalý ’хворы’, ’напалоханы’, чэш. і славац.chabý ’вялы, млявы’, ’малы’, ’баязлівы’, славен.hábiti, серб.-харв.ха̏бити ’пашкоджваць, зношваць’, балг.хабя, изхабя ’псую’, ц.-слав.охабьнъ ’кепскі’. Прасл.xabъ, роднаснае да ст.-грэч.κωφός ’млявы, бездапаможны, нямоцны (пра стралу кепскага стралка)’, ’бязгучны, тупы на слых’ > ’глухі’, ’упалы духам’ > ’неразважлівы’, да літ.kàpti ’рабіцца млявым’ < і.-е.*kōphos (Махэк₂, 194–195), у якім k > x, а ‑b‑ з семантычна блізкага slabъ ’слабы’. Пры гэтым ён указвае на нерэгулярнае і.-е.*ph. Младэнаў (664) і Петарсан (KZ, 47, 286) таксама звязваюць іх з і.-е. адпаведнікамі, якія абазначаюць цялесную слабасць: лац.hebes, арм.xul ’глухі’, але рэканструююць і.-е.*khābh‑/*qhōbl‑ ’знямоглы, абыякавы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wyczerpać
зак.
1. вычарпаць;
wyczerpać wodę ze studni — вычарпаць ваду са студні;
wyczerpać wszystkie argumenty — вычарпаць усе аргументы;
2.знясіліць, змардаваць, выматаць;
wyczerpać nieprzyjaciela — выматаць праціўніка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)