Царкоўная кніга, у якой змешчаны пералік усіх святых і царкоўных свят у каляндарным парадку. [Ніна] пачала здалёк; — Гэта я і імя такое ім параіла.. — У якіх святцах ты яго выкапала?Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Férnef -, -n даль, далячы́нь, далечыня́;
aus der ~здалёк;
in der ~ далёка; надале́й, у дале́йшым
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пяшэ́чкам, прысл.
Разм. Пяшком. Ускінуў я за плечы свой мяшэчак, Прымайстраваў на рэмень кацялок, Іду знаёмаю дарогаю пяшэчкам І ўбачыў ваш калгас яшчэ здалёк.Вітка.На гарсаветаўскі аўтобус і не зірнуў [Андрэй], пяшэчкам збіраецца ісці.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлю́панне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. хлюпаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулае вуха пагранічніка здалёк улавіла хлюпанне ног па гразі і шолах кустоў.Пальчэўскі.Чулася толькі хлюпанне вады ды шуршанне леташняй асакі.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспе́шны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паспешлівы. Быццам аднекуль здалёк прыляталі і адляталі гукі: абрыўкі слоў, паспешныя крокі людзей...Чыгрынаў.Лабановіч дагадваўся аб прычыне такога паспешнага ад’езду яго прыяцеля і госця, але маўчаў пра гэта.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыне́сціся, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся; пр. прынёсся, ‑неслася і ‑няслася, ‑неслася і ‑няслося; зак.
Разм. Хутка прыбыць куды‑н.; прымчацца. Ён зараз жа сюды прынёсся.// Данесціся (пра гукі, пахі і пад.). Здалёк прынесліся гукі песні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буды́ніна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і будынак. Здалёк хатка здаецца досыць паважнай будынінай, і гэтую паважнасць ёй надае высока паднятая стромкая саламяная страха.Колас.Рэстаран — блізка ля цэнтра. Гэта белая цагляная будыніна ў адзін паверх.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разле́гласць, ‑і, ж.
Даль, прастора, раздолле. Нарэшце выехалі з лесу ў чыстае поле. Разлегласць яго раскінулася зялёным дываном ярыны і азіміны.Сабаленка.На ратушы ўзвіваўся чырвоны сцяг, узняты Адасем Гушкам. Ён быў відзён здалёк, на ўсю разлегласць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гро́зьба, ‑ы, ж.
Разм. Абяцанне прычыніць каму‑н. непрыемнасці зло; запалохванне, пагроза. Будуць лаяць — няхай лаюць, Будуць біць — няхай і б’юць, — Тыя грозьбы не пужаюць І не кратаюць нічуць.Колас.Адбегшы, здалёк чую.. грозьбу: — Папомніш ты мяне, галетнік чортаў!Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыка́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. рыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ніна ўявіла вёску, ахопленую пажарам, крыкі і галашэнне жанчын, дзікае рыканне жывёлы, і ў яе замерла сэрца.Шчарбатаў.Здалёк, з пожні каля бярэзніку, даносілася рыканне кароў.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)