КАЛІФАРНІ́ЙСКІЯ НАФТАГАЗАНО́СНЫЯ БАСЕ́ЙНЫ У ЗША, у штаце Каліфорнія і на прылеглай акваторыі Ціхага ак. Агульная пл. 235 тыс.км², у т. л. на акваторыі 80 тыс.км². Нафтавыя радовішчы адкрыты ў 1861, у 1901—10 першае месца па здабычы нафты ў ЗША. Прымеркаваны да адкладаў міяцэну і пліяцэну. Больш за 350 нафтавых і 130 газавых радовішчаў з агульнымі пачатковымі запасамі нафты 3,4 млрд.т і 1000 млрд.м³ газу; гал. нафтавыя — Мідуэй-Сансет, Уілмінгтан, Элк-Хілс, Лонг-Біч, Керн-Рывер і інш., газавае — Кетлмен-Хілс. Асн. цэнтры здабычы нафты ў раёне гарадоў Лос-Анджэлес і Вентуры, газу — у раёне г. Сакрамента.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЮАНЬХУА́,
горад на Пн Кітая, у даліне р. Янхэ, прав. Хэбэй. Каля 250 тыс.ж. (2001). Цэнтр раёна здабычыжал. руды. Прам-сць: чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, папяровая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАКА́НСКАЕ РАДО́ВІШЧАжалезаруднае,
на Пд Краснаярскага краю Рас. Федэрацыі. Распрацоўваецца з 1867. Кантактнае радовішча (скарны) магнетытавых руд. Разведаныя запасы 160 млн.т з 42,2% жалеза. Цэнтр здабычы — г. Абаза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯРУ́ДНЫХ БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна прамысловасці, спецыялізаванай на здабычы, драбленні і абагачэнні буд. каменю, здабычы друзу, жвіру, буд. пяску. На Беларусі як прамысл. галіна пачала фарміравацца пасля Вял.Айч. вайны з буд-вам спецыялізаваных прадпрыемстваў. Аб’ядноўвае больш за 350 прадпрыемстваў, найбуйнейшыя з іх Мікашэвіцкае прадпрыемства«Граніт», Заслаўскі і Аршанскі драбільна-сартавальныя з-ды, Смаргонскі драбільна-сартавальны гідрамеханізаваны ’з-д. Аснова сыравіннай базы — радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу і буд. каменю. Прадукцыя выкарыстоўваецца як напаўняльнік для вытв-сці бетону, жалезабетону, пры буд-ве і рамонце чыгункі, дарог з цвёрдым пакрыццём, меліярац. сістэм і інш.Гл. таксама Адкрытая распрацоўка радовішчаў, Будаўнічых матэрыялаў прамысловасць.
Да арт.Нярудных будаўнічых матэрыялаў прамысловасць. Здабыча граніту на Мікашэвіцкім радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́ршак, ‑а ікарша́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і ястраб. Высока-высока ў небе, распластаўшы крылы, кружыў коршак.Даніленка.Толькі адзін Андрэй адважваўся ўзлезці на самую верхавіну дуба і, пакуль старыя каршакі гойсалі дзе-небудзь, шукаючы здабычы, пабраць каршачанят у кішэню.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РУ́ДА-ШЛЁНСКА (Ruda Śląska),
горад на Пд Польшчы, у Верхнесілезскай агламерацыі, у Шлёнскім ваяводстве. Каля 200 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Коксавыя і металургічны з-ды. ЦЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКВАРЧЭ́ЛІ,
горад у Абхазіі, у Рэспубліцы Грузія, на р. Галідзга. Каля 30 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Прам-сць: швейная, буд. матэрыялаў. Тэатр. Бальнеалагічны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ábbaum -(e)s
1) паніжэ́нне (цэн, зарплаты)
2) скарачэ́нне (штатаў), звальне́нне
3) знос, разбо́рка
4) ме́сца здабы́чы, капа́льня
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
РЭ́ДКІХ І РАССЕ́ЯНЫХ ЭЛЕМЕ́НТАЎ РУ́ДЫ,
прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія змяшчаюць рэдкія элементы і рассеяныя элементы ў канцэнтрацыях, мэтазгодных для прамысл.здабычы. У буйных радовішчах рэдкія элементы ўтрымліваюцца ад некалькіх працэнтаў (ніобій, літый, берылій) да дзесяткаў працэнтаў (стронцый). Адрозніваюць руды, якія маюць у сабе гэтыя элементы ў выглядзе ўласна рэдкаметальных мінералаў (складаюць гал.прамысл. каштоўнасць), і руды, што змяшчаюць іх у выглядзе ізаморфных прымесей і здабываюцца спадарожна з пашыранымі металамі і неметаламі. Руды ўласна рэдкаметальных радовішчаў утвараюць комплексныя радовішчы, напр., рэдкаметальныя пегматыты змяшчаюць тантал, літый, берылій, часам цэзій, волава. Комплекснымі з’яўляюцца таксама і шматлікія рудныя мінералы (напр., лапарыт — крыніца здабычы танталу, ніобію, тытану, рэдкіх зямель). Радовішчы рэдкаметальных руд генетычна разнастайныя. Гал. аб’ёмы здабычы тытану, цырконію, танталу, ніобію, рэдкіх зямель і інш. звязаны з россыпамі і корамі выветрывання. Рассеяныя элементы здабываюць спадарожна пры комплекснай перапрацоўцы руд інш. карысных выкапняў і мінер. канцэнтратаў. Руды рассеяных элементаў — мінералы нефелін (рубідый, цэзій, галій), апатыт (стронцый, рэдкія землі), біятыт (літый, хром, рубідый, талій, галій), светлыя слюды, халькапірыт, кінавар, ільменіт, касітэрыт, вальфраміт, сфалерыт, галеніт і (інш. Паводле геахім. уласцівасцей рассеяных элементаў (халька-, літа-, сідэра-, аргана- і гідрафільных) вызначаюцца іх металагенія і прымеркаванасць да пэўных геолага-геахім. груп і тыпаў радовішчаў. Гл. таксама Берыліевыя руды, Літыевыя руды, Ніобіевыя руды, Танталавыя руды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАТУ́Н,
горад на Пн Кітая, у паўн.ч.прав. Шаньсі. Каля 1 млн.ж. (1994). Вузел чыгунак. Адзін з гал. цэнтраў здабычы каменнага вугалю ў краіне. Буйныя маш.-буд. і цэм. з-ды.