усо́чваць

‘усочваць каго-небудзь, што-небудзь і за кім-небудзь, чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. усо́чваю усо́чваем
2-я ас. усо́чваеш усо́чваеце
3-я ас. усо́чвае усо́чваюць
Прошлы час
м. усо́чваў усо́чвалі
ж. усо́чвала
н. усо́чвала
Загадны лад
2-я ас. усо́чвай усо́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час усо́чваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здаро́ўе ср. здоро́вье;

за ва́ша (за тваё) з.за ва́ше (за твоё) здоро́вье;

на з. — на здоро́вье, во здра́вие;

до́брага ~ро́ўя — здра́вствуйте, здра́вия жела́ю (жела́ем)!;

пача́ць за з., а ко́нчыць за спачы́н — нача́ть за здра́вие, а ко́нчить за упоко́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўцаны́ полцены́;

прада́ць за п. — прода́ть за полцены́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысе́ст: за адзі́н п. в (за) оди́н присе́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што, за кім-чым, з дадан. сказам і без дап. Уважліва сачыць вачыма за кім-, чым-н.

Н. зацьменне сонца.

Н. за палётам буслоў.

2. за кім-чым. Вывучаць, даследаваць.

Н. за развіццём падзей, што адбываюцца ў грамадстве.

3. за кім-чым. Ажыццяўляць нагляд.

Н. за дзецьмі.

Н. за парадкам.

|| наз. нагляда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бале́ць², -е́ю, -е́еш, -е́е; незак., за каго-што (разм.).

Востра перажываць за поспехі ці няўдачы спартыўнай каманды, за выступленне спартсмена і пад.

Б. за зборную краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учапі́цца, учаплю́ся, учэ́пішся, учэ́піцца; зак.

1. за каго-што, у каго-што. Моцна ўхапіцца за каго-, што-н. або ўплесціся за што-н., у што-н.

У. за борт машыны.

У. ў валасы.

2. за што. Зачапіцца за што-н.

Кручок вуды ўчапіўся за водарасці.

3. чым за што. Закрануць што-н. у час руху.

У. воссю калёс за шула варот.

4. перан., за што. Тое, што і ухапіцца (у 2 знач.).

У. за думку.

5. за кім-чым. Далучыцца самавольна, без папярэдняй згоды да тых, хто ідзе куды-н.

За намі ўчапіўся сабака.

|| незак. учэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за

Том: 10, старонка: 59.

img/10/10-059_0348_За.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

притяну́ть сов., прям., перен. прыцягну́ць, мног. папрыця́гваць; см. притя́гивать;

притяну́ть за во́лосы (за́ уши) прыцягну́ць за валасы́ (за ву́шы);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., за каго-што.

Прымаць на сябе адказнасць за каго-, што-н.

Р. за дакладнасць інфармацыі.

Р. за калегу.

|| зак. паручы́цца, -учу́ся, -у́чышся, -у́чыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)