Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
крапа́к, ‑а, м.
Разм. Пра чалавека моцнага целаскладу. Сюды ж вольным часам заходзіць і царкоўны стараста Грыгор Крэшчык, крапак-старычына гадоў за шэсцьдзесят.Колас.// Пра моцнае дрэва, звычайна пра дуб. Ты бачыў, як шугае бура, А дуб не хіліць галавы, Стаіць крапак сярод суседзяў, Як непахісны вартавы.Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панчо́хі, ‑чох; адз. панчоха, ‑і, ДМ ‑чосе, ж.
1. Выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені. Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі...Васілевіч.
2.перан. Поўсць іншага колеру, якая пакрывае ніжнюю частку ног каня або іншай жывёлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЮБУ́СКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Woje wództwo Lubuskie),
адм.-тэр. адзінка на З Польшчы. Утворана 1.1.1999. Пл. 13,7 тыс.км². Hac. 1 млн.чал. (1999), гарадскога 62%. Адм. цэнтр — г.Гожаў-Велькапольскі. Найб. гарады: Зялёна-Гура, Нова-Суль, Жары, Костшын, Жагань. Займае зах.ч. Велікапольскага Паазер’я і Велікапольскай нізіны, на Пнзаходзіць Паморскае Паазер’е, на Пд — Тшабніцкая града. Карысныя выкапні: буры вугаль, нафта, газ, буд. матэрыялы. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. -1,5 °C, ліп. 18,3 °C, ападкаў 500—600 мм за год. Гал.р. Одра з прытокамі Варта, Бубр, Ныса-Лужыцка. Глебы падзолістыя. 45% паверхні займаюць лясы (пераважна хваёвыя). Гаспадарка прамысл.-агр. тыпу. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць таварных вагонаў, пад’ёмных кранаў, тэкст. машын, электравымяральнай апаратуры), лёгкая, дрэваапр., хім., харчовая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Вырошчваюць жыта, ячмень, пшаніцу, авёс, кармавыя і тэхн. культуры. Бульбаводства. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак, птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
по́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.
Патрабаванне на тавар, рабочую сілу; патрэба, неабходнасць у кім‑, чым‑н. А заўтра якраз пятніца, вечарам заходзіць яўрэйскае свята — шабас. У такі час на рыбу надзвычайны попыт.Колас.На кваліфікаваных рабочых тут быў вялікі попыт.Шахавец.
•••
Плацежаздольны попыт — попыт, які вызначаецца колькасцю сродкаў у пакупніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУНЯ́ЕЎ Станіслаў Юр’евіч (н. 27.11.1932, г. Калуга, Расія),
расійскі паэт. Скончыў Маскоўскі ун-т(1957). З 1962 працаваў у час. «Знамя», Маскоўскай пісьменніцкай арг-цыі, з 1989 гал. рэдактар час. «Наш современник». Друкуецца з 1956. У паэт. зб-ках «Землепраходцы» (1960), «Завея заходзіць у горад» (1966), «Начная прастора» (1970), «Глыбокі Дзень» (1978), «Возера Безыменнае» (1983), «Маці — сырая зямля» (1988), «Вышэйшая воля» (1992) і інш. выяўляе адвечныя сувязі чалавека з прыродай, гісторыяй. Паэмы «Калужская хроніка» (нап. 1968—87), «Карабахская хроніка» (нап. 1973), «Сонечныя ночы» (нап. 1978), «Рускія сны» (нап. 1986) і інш. — спроба сінтэзу прозы і паэзіі ў паэме. Аўтар рамана «Сяргей Ясенін» (1995, з сынам С.Куняевым), зб. прозы і публіцыстыкі «Сярод шумнага балю» (1996), крытычных артыкулаў і інш. У некаторых творах бел. тэматыка. Асобныя вершы К. на бел. мову пераклаў П.Макарэвіч. Дзярж. прэмія Расіі 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁМГА, ласось высакародны (Salmo salar),
рыба сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. Пашырана ў паўн.ч.Атл.ак., паўд.-зах.ч. Ледавітага ак. каля берагоў Еўропы і Паўн. Амерыкі. Існуе азёрная форма С. — азёрны ласось (S. s. morpha sebago) у буйных паўн. азёрах Лабрадор, Ладажскае, Анежскае і інш. На Беларусі да пабудовы на рэках плацін заходзіла на нераст з Балтыйскага м. ў рэкі Нёман, Зах. Дзвіна, Вілія, Буг. Апошні раз назіралася ў р. Вілія (1954).
Даўж. цела да 1,5 м, маса да 39 кг. Луска дробная, серабрыстая. Перад нерастам цела цямнее, на баках і галаве паяўляюцца чорныя, чырв. і аранжавыя плямы, у самцоў падаўжаюцца і скрыўляюцца сківіцы. Скура на спіне патаўшчаецца. Плоднасць да 26 тыс. ікрынак. Ікра буйная, аранжавая. У рэкі заходзіць пераважна восенню. Моладзь жыве ў рэках да 5 гадоў, корміцца беспазваночнымі і дробнай рыбай, у моры — рыбай і ракападобнымі. Каштоўны аб’ект промыслу і развядзення.
Сёмга: 1 — самец у звычайным, 2 — у шлюбным убранні.