Пераня́ць ’перахапіць, падхапіць у час руху; засвоіць, запомніць; запазычыць’, трак. ’захварэць на панос’, віл. ’прыняць дзіцё пры родах’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр.перейня́ти, переня́ты, перея́ти ’пераймаць, перахопліваць, пераняць’, рус.переня́ть ’пераняць, перахапіць’, пск. ’сустракаць ля брамы свайго дома’, польск.przejąć, przejmać ’узрушыць; прысвоіць, успадкаваць; перахапіць’. Паўночнаславянскае. Да прасл.*per‑jęti. Гл. таксама пераймаць, узяць і ‑няць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
навучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак., чаму і зінф.
Набыць навыкі, уменне рабіць што‑н., засвоіць, пераняць што‑н. Навучыцца кравецкай справе. Навучыцца вадзіць машыну. Навучыцца плаваць. □ За гэты час Тастоў навучыўся ўзгадняць адвагу з абавязкам.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mítbekommen*vt
1) атры́мліваць (з сабою, у дарогу і г.д.)
2) разм. зразуме́ць, засво́іць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Няць ’браць; узяць, схапіць; верыць; зразумець, навучыцца, засвоіць’ (Гарэц.), ’стукнуць; крануць’ (Нас.), ’узяць (з намаганнем)’ (Яруш.), ’браць’ (Сержп.), ’есці’ (полац., Нар. лекс.). Да прасл.*jęti, гл. яць, узяць; н‑ мае прыставачны характар, параўн. таксама прыставачнае и‑ у ст.-бел.инялъ, не инѧли (XVI ст.) = ст.-слав.ѭлъ (Карскі, 1, 264; 325), паходзіць ад некаторых прыназоўнікаў (*vъn‑, *sъn‑ і пад., Фасмер, 3, 95).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спазна́ць, -зна́ю, -зна́еш, -зна́е; -зна́ны; зак.
1.што. Засвоіць, асэнсаваць з’явы рэчаіснасці, атрымаць уяўленне.
С. законы развіцця грамадства.
С. ісціну.
2. Набыць веды ў чым-н., пазнаць што-н.
С, як сканструяваны агрэгат.
3. і з дадан. Зазнаць, зведаць што-н. на ўласным вопыце, перажыць што-н.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
áuslernen
1.vt вы́вучыць, засво́іць
2.vi зако́нчыць вучо́бу [вучэ́нне];
◊
man lernt nie aus≅ век жыві́ – век вучы́ся
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
развучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., што.
Вывучыць, засвоіць што‑н. з мэтай далейшага паўтарэння, выканання. Развучыць народны танец. □ Суровы, баявы матыў гэтай незнаёмай песні мне вельмі спадабаўся, і я тут жа, на слых, развучыў яе на раллі.Хомчанка.— [Рыгорка] так хораша вершы чытае. Вось мы яму пра калгас наш даручым развучыць.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахапа́цца
1. (in gróßen Méngen) zusámmenraffen vt;
2.перан. (павярхоўназасвоіць) áufschnappen vt; sich (D) óberflächlich áneignen;
нахапа́цца ве́даў sich (D) Kénntnisse óberflächlich áneignen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)