АРХІМЕ́Д (Archimēdēs; каля 287, Сіракузы — 212 да н.э.), старажытнагрэчаскі вучоны; адзін з заснавальнікаў матэматыкі і механікі. Распрацаваў матэм. метады вызначэння плошчаў паверхняў і аб’ёмаў розных фігур і целаў, на аснове якіх створаны дыферэнцыяльнае і інтэгральнае злічэнні. Вызначыў суму бесканечнай геам. прагрэсіі з назоўнікам ¼ (першы прыклад бесканечнага шэрагу ў матэматыцы); даследаваў уласцівасці архімедавай спіралі, стварыў тэорыю паўправільных выпуклых мнагаграннікаў (целы Архімеда); пабудаваў злічэнне, якое дазваляла запісваць і называць даволі вял. лікі; з вял. дакладнасцю вызначыў лік π і межы яго памылкі: 3 10 71 < π < 3 1 7 ; даў вызначэнне цэнтра цяжару цела; сфармуляваў Архімеда аксіёму. Архімед заклаў асновы гідрастатыкі і сфармуляваў яе асн. палажэнні (гл. Архімеда закон). Вынайшаў сістэму рычагоў, блокаў, паліспастаў і вінтоў для падымання цяжкіх прадметаў, машыну для абваднення палёў (архімедаў вінт), ваенную кідальную машыну, прыладу для вызначэння бачнага (вуглавога) дыяметра Сонца, мех. мадэль нябеснай сферы, якая дазваляла назіраць рух планет, фазы Месяца, зацьменні Сонца і Месяца, і інш. Архімед быў блізкі да сіракузскага цара Гіерона II, у час вайны супраць Рыма кіраваў абаронай Сіракузаў і быў забіты рымлянамі.

Літ.:

Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989.

Архімед.

т. 1, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

notatka

notatk|a

ж. нататка, заметка; зацемка; запіска;

robić ~i — рабіць нататкі; запісваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

verbchen vt падлі́чваць, зано́сіць у разліко́вую кні́гу; запі́сваць на свой раху́нак (тс. перан.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дыктава́ць

(польск. dyktować, ад лац. dictare)

1) павольна вымаўляць, чытаць што-н., каб слухачы маглі запісваць;

2) прапаноўваць што-н. для безагаворачнага выканання (напр. д. умовы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

bchen vt

1) запі́сваць у (падліко́вую) кні́гу

2) брані́раваць (месца ў самалёце і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

note2 [nəʊt] v.

1. заўважа́ць, звярта́ць ува́гу;

Note how to do it. Глядзіце, як гэта робіцца.

2. упаміна́ць, зга́дваць; адзнача́ць; заўважа́ць

note down [ˌnəʊtˈdaʊn] phr. v. запі́сваць, занато́ўваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

schedule

[ˈskedʒu:l]

1.

n.

раскла́д -у m.; гра́фік, сьпіс -у m.

2.

v.t.

рабі́ць раскла́д; запі́сваць у раскла́д

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

крэдытава́ць

(фр. créditer, ад лац. credere = давяраць)

1) даваць каму-н. у доўг, адпускаць што-н. у крэдыт;

2) адпускаць каму-н., крэдыты;

3) запісваць суму на крэдыт рахунка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

adnotować

незак. рабіць паметкі; запісваць;

adnotować co na marginesie — рабіць заўвагі (пісаць што) на палях

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nchschreiben* vt

1) піса́ць пад дыкто́ўку, запі́сваць (чые-н. словы)

2) спі́сваць

3) дапі́сваць (прапушчанае)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)