2.узнач.прысл. Жартам, дзеля забавы. Над ёй нахіліўся Залескі і крыкнуў, сур’ёзна ці жартуючы — яна не зразумела: — А вы, Карпаўна, сумавалі па сапраўднай вайне. Вось яна, любуйцеся.Шамякін.
3.узнач.прысл. Лёгка, без намаганняў. Жартуючы ўсё зрабіў.
•••
Не жартуючы — сур’ёзна, па праўдзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наха́бства, ‑а, н.
1. Бессаромная назойлівасць, бесцырымоннасць. [Гузакоўскі] з’яўляўся прадстаўніком таго ўжо выміраючага племені «універсальных дзеячаў», якія з аднолькавым поспехам і нахабствам гатовы заняць любую пасаду ў любой установе.Краўчанка.
2. Нахабны ўчынак. А Хведар ужо спалохаўся сваіх слоў. Як ён адважыўся так жартаваць! Ці не падобна гэта на нахабства?..Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
spáßenviжартава́ць;
mit ihm ist nicht gut zu ~ з ім жа́рты дрэ́нныя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
úzenvtразм. паке́п(лі)ваць, жартава́ць, насміха́цца (з каго-н., чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ба́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.
1. Дурэць, сваволіць. Дзеці балуюцца,
2. Забаўляцца, рабіць што‑н. для свайго задавальнення. З канца вёскі данёсся гучны па начы стрэл. Ён паўтарыўся яшчэ і яшчэ раз. [Байсак:] — Што гэта там такое? Няйначай балуецца хто?Лынькоў.
3.Зал.да балаваць.
•••
Балавацца з агнём — жартаваць з чым-небудзь небяспечным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прапусціць (вадкасць) праз што‑н. для ачысткі. Працадзіць малако праз цадзілку. Працадзіць булён.
2.перан. Вымавіць павольна, неразборліва, не разнімаючы зубоў. — Цікава было б зірнуць на гэты лясок... — скрозь зубы працадзіў Лявон Свірыдавіч.Корбан.— Так, так, бачу, і ты, стары, жартаваць ўмееш, — працадзіў, ухмыляючыся, князь.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсме́йвацца sich lústig máchen (зкаго-н., über A); spötteln vi (зкаго-н. über A) (пакепліваць) éinen Streich spíelen (зкаго-н.D) (жартаваць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)