pant

[pænt]

v.

1) ця́жка й ча́ста ды́хаць, задыха́цца

2) гавары́ць задыха́ючыся

3) мо́цна пра́гнуць, тужы́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Наха́каць ’нашкодзіць’: чорт нахакаў (ТС). Няясна; параўн. ха́каць (ха́къць) ’цяжка дыхаць’ (міёр., Нар. сл.), ха́каць ’пазяхаць’ (Жд. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздыхтава́цца ’разгаварыцца’ (Сл. ПЗБ). Няясна. Магчама, утворана ад дыхце́ць ’цяжка дыхаць’ ці ад дыктава́цьпольск. dyktować), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спіро́метр

(ад лац. spirare = дыхаць, выдыхаць + -метр)

прыбор для вымярэння аб’ёму паветра, якое выштурхоўваецца з лёгкіх пры выдыху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДВАЯКАДЫ́ХАЛЬНЫЯ (Dipnoi або Dipneustomorpha),

надатрад лопасцяпёрых рыб. 1 сучасны атр. рагазубападобныя (Ceratodiformes), 2 сям., 6 відаў. Вядомы з сярэдняга дэвону. Жывуць у прэсных слабапраточных вадаёмах, якія перасыхаюць, Паўд. Амерыкі (амерыканскі лускаўнік, або лепідасірэн — Lepidosiren paradoxa), трапічнай Афрыкі (4 віды пратоптэраў — Protopterus) і Паўн.-Усх. Аўстраліі (рагазуб — Neoceratodus forsteri). У засуху лепідасірэн і пратоптэры ўпадаюць у спячку.

Макс. даўж. каля 2 м, маса каля 10 кг. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў ці вугрападобнае У Д. жабернае і лёгачнае дыханне (адсюль назва), замест плавальнага пузыра «лёгкае», што дазваляе дыхаць атм. паветрам. Прымітыўныя асаблівасці: целы пазванкоў адсутнічаюць, хорда захоўваецца ўсё жыццё, сэрца з артэрыяльным конусам, кішэчнік са спіральным клапанам, верхняя сківіца зрошчана з чэрапам (аўтастылія). Ёсць унутр. ноздры (хааны), «лёгачны» кровазварот, ніжняя полая вена, перадсэрдзе часткова падзелена на правую і левую часткі. Нераст у перыяд дажджоў. Кормяцца беспазваночнымі, рыбамі, земнаводнымі. Пратоптэры і лускаўнік — аб’екты промыслу. Рагазуб ахоўваецца.

т. 6, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ке́ркаць ’цяжка дыхаць’ (Сцяшк. Сл.), ’гагатаць’ (Сл. паўн.-зах.). Гукапераймальнае, відаць, балт. паходжання. Параўн. літ. kerkti ’кракаць’ (там жа, 458).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заме́рці, -мру́, -мрэ́ш, -мрэ́; -мро́м, -мраце́, -мру́ць; замёр, -ме́рла; -мры́; зак.

1. Стаць нерухомым, перастаць рухацца, дыхаць.

З. ад страху.

Ад нечаканасці замерла сэрца.

Словы замерлі на губах.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Заціхаючы, спыніцца.

Стук капытоў замёр у далечыні.

К ночы рух на вуліцах замёр.

|| незак. заміра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. заміра́нне, -я, н.

З заміраннем сэрца (надта хвалюючыся ад чакання чаго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцяць², сатну́, сатне́ш, сатне́; сатнём, сатняце́, сатну́ць; сцяў, сцяла́, -ло́; сатні́; сця́ты; зак., што (разм.).

1. Абхапіўшы, сціснуць.

С. рукі рамянямі.

2. Шчыльна злучыць (губы, зубы і пад.).

С. губы да болю.

3. Сціснуць (грудзі, горла), перашкаджаючы дыхаць.

Нешта сцяло грудзі, пераняло дыханне.

4. безас. Пра мароз: сцягнуць, схапіць.

Вечарам ваду сцяло.

|| незак. сціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сціна́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пыхце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.

1. Цяжка дыхаць, сапці. Пыхцела Юля, упіралася, падала, паднімалася і зноў падала, але свайго дамаглася. Гарбук.

2. Тое, што і пыхкаць. А чыгунок, бы пан пузаты, Кіпіць, пыхціць, шуміць заўзята. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слаба́к, ‑а, м.

Разм. жарт. Слабы ў якіх‑н. адносінах чалавек. [Валька:] — Вяртайся, Уладзік, прашу цябе... Тут і дыхаць цяжка. [Уладзік:] — Ну і вяртайся, калі ты такі слабак... Хадкевіч. — Ліцейную тэхналогію ведае, — ківае галавою Пятро, — а ў мадэлях — слабак. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)