Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
экзаты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы асобным, малавядомым, далёкім краінам; незвычайны для гэтай мясцовасці. Экзатычныя расліны. □ Стаяла моладзь каля гэтай сахі, нібы каля якой экзатычнай жывёліны ў заапарку, усё не давала веры — няўжо ёю можна было абрабляць зямлю?Місько.Крымскія санеты [А. Міцкевіча] ў перакладзе М. Танка раскрываюць іх ідэйную сутнасць, удала перадаюць велічную экзатычную прыроду Крыма.Лойка.
2.перан.Дзівосны, вычварны, які здзіўляе сваёй незвычайнасцю. Экзатычная музыка. □ Экзатычнае адзенне сароміла Кузьму, таму ён нібы прыклеіўся да зэдліка ў парозе.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.
1. Тое, што і садзіцца. Ты сядаеш [у тралейбус], і ля[ця]ць адлегласці, І ў дзівосны свет трапляеш ты.Лойка.Я стаўлю на бетон чамадан і сядаю на яго зверху.Пінчук.Мы [Рыбка і Зарудны] ў смаляныя лодкі сядалі, Нас клікалі далі.Куляшоў.Сонца сядала, і зелень дрэў кабыла аранжавае адценне.Караткевіч.
2.заг.сяда́й(це). Ужываецца як прапанова, загад сесці. — Што ж вы [Джэк] стаіце? Сядайце, — прапанаваў Ярохін, паказаўшы на крэсла.Шамякін.Правёўшы вялікі і слаўны паход, Чырвонае войска вярталася ў тыл? І раптам сігнал на трывогу падняў: — Сядай, пралетарый, ізноў на каня.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раско́шны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца багаццем, раскошаю аздаблення або высокай якасцю матэрыялу. Раскошны палац. Раскошны лімузін. □ Зверху ў раскошным чырвоным пераплёце Сашавы «Казкі»...Васілевіч.
2. Пышны, прыгожы. Над буданамі рос стары хвойнік, не густы, таму разгалісты, з выгнутым уніз раскошным галлём.Кулакоўскі.Вылі .. [вусы] хоць і сівыя, але раскошныя і густыя.Чарнышэвіч.— У маёй мамы таксама былі раскошныя валасы, але доля яе была нешчаслівая, — у засмучэнні прамовіла .. [Ядвіся].Колас.//Дзівосны, незвычайны. Свет блакітна-ружова-зялёных фарбаў ціхай раніцы, раскошны свет вады, травы і сонца.Брыль.
3. Прасторны, вялікі. Два раскошныя драўляныя будынкі, вакол іх — цяністыя таполевыя прысады.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзі́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае здзіўленне; незвычайны. Дзіўным здавалася Лабановічу, што такое вялікае сяло, як Мікуцічы, не можа справіцца з грэбляю.Колас.Малым прысніўся дзіўны сон, Што нехта ў шынялі паходным Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон І стаў пытаць пра ўсё лагодна.Танк.«Чу, фыр-р-р!» — пачуўся нейкі дзіўны гук, які нават цяжка перадаць.Ляўданскі.
2. Чароўны, дзівосны. Чуецца музыка дзіўная У повесцях сонных імшараў... Цешыцца явар з калінаю, Скінуўшы зімнія чары.Купала.Косцю думалася, як было б добра, каб Валя была разам з ім у гэту дзіўную месячную ноч, што так мякка ляжала над стэпам.Адамчык.
•••
Дзіва дзіўнаегл. дзіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незвыча́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны. Незвычайная навіна. Незвычайны чалавек. □ Незвычайная падзея настолькі ўразіла Івана Новіка, што ён і сёння расказвае аб гэтым з радасным здзіўленнем.Дадзіёмаў.//Дзівосны, неверагодны. Гэты невялічкі куток ператварыўся ў маёй дзіцячай фантазіі ў казачны лес з незвычайнымі істотамі.Бядуля.// Вельмі моцны па сіле праяўлення; надзвычайны. Незвычайная краса. □ Кожны прыезд дачкі быў для Аляксандры Пятроўны незвычайным шчасцем.Каршукоў.
2. Не такі, як звычайна, як заўсёды; асаблівы. Сход адбыўся праз два дні. Гэта быў крыху незвычайны сход.Шахавец.
3. Такі, да якога яшчэ не прывыклі; непрывычны. Незвычайныя абставіны. □ [Сык] першы раз завітаў у лес, і ўсё тут яму незвычайнае, невядомае.Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)