канфедэра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Саюз, аб’яднанне якіх-н. арганізацый.
Сусветная к. працы.
2. Пастаянны саюз дзяржаў, якія захоўваюць незалежнае (суверэннае) існаванне і аб’ядналіся з мэтай каардынацыі асобных пытанняў (знешнепалітычных і ваенных) у сваёй дзейнасці; адпаведная форма дзяржаўнага ўпарадкавання.
|| прым. канфедэраты́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Палі́цыя ’у дарэвалюцыйнай Расіі і капіталістычных краінах сістэма асобых органаў дзяржаўнага апарату для аховы існуючага парадку’ (ТСБМ). Праз рус. поли́ция або польск. policja з ням. Polizei ад лац. politīa: грэч. πολιτεία. У рус. мове таксама праз польскае пасрэдніцтва (гл. Праабражэнскі, 2, 93; Фасмер, 3, 310).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дыве́рсія, -і, мн. -і, -сій, ж.
1. Ваенны манеўр, які мае на мэце адцягнуць увагу і сілы праціўніка ад месца галоўнага ўдару.
2. Вывядзенне са строю аб’ектаў ваеннага, дзяржаўнага значэння ў тыле ворага або ў якой-н. краіне агентамі замежнай дзяржавы, злачыннымі элементамі.
|| прым. дыверсі́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
легітымі́зм, ‑у, м.
Рэакцыйны палітычны напрамак у Заходняй Еўропе 19–20 стст. (пераважна ў Францыі), які прызнае галоўным прынцыпам дзяржаўнага ладу спадчыннае права якой‑н. дынастыі на ўладу.
[Ад лац. legitimus — законны, правамерны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэс-канферэ́нцыя, ‑і, ж.
Сустрэча дзяржаўнага, палітычнага, грамадскага або навуковага дзеяча (дзеячаў) з прадстаўнікамі прэсы для высвятлення пытанняў шырокага грамадскага значэння. Прэс-канферэнцыя для савецкіх і замежных журналістаў.
[Англ. press-conference.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парламентары́зм, ‑у, м.
Сістэма дзяржаўнага кіравання на чале з парламентам. Разумеючы бяссілле буржуазнага парламентарызму, асабліва ва ўмовах буржуазнай дыктатуры, Тарашкевіч уважліва сачыў за зжываннем парламенцкіх ілюзій у масах. Палуян.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парламентары́зм
(фр. parlamentarisme)
сістэма дзяржаўнага кіравання на чале з парламентам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кірава́нне, -я, н.
1. гл. кіраваць.
2. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады.
Органы дзяржаўнага кіравання.
3. Сукупнасць прыбораў, пры дапамозе якіх кіруюць механізмам.
Аўтаматычнае к.
4. У граматыцы: сінтаксічная сувязь, якая выражаецца ў тым, што адно слова патрабуе пасля сябе дапаўнення (у 3 знач.) у пэўным склоне.
Дзеяслоўнае к.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пасла́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Пісьмовы зварот дзяржаўнага дзеяча (ці грамадскай арганізацыі) да другога (ці да другой арганізацыі) па якім-н. важным дзяржаўным, палітычным пытанні.
П. прэзідэнта кангрэсу.
2. Увогуле — пісьмо, пісьмовы зварот (уст. і іран.).
Страснае п.
3. Літаратурны твор у форме звароту да каго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
контррэвалю́цыя, ‑і, ж.
Рэакцыйная барацьба звергнутых эксплуататарскіх класаў супроць рэвалюцыйнага народа і створанага рэвалюцыяй новага дзяржаўнага ладу за аднаўленне ранейшых парадкаў, а таксама ўдзельнікі гэтай барацьбы. Унутраная контррэвалюцыя. Разграміць контррэвалюцыю.
[Фр. contre-révolution.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)