ма́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

Тайная крымінальная арганізацыя, сфарміраваная ў Італіі, якая пазней распаўсюдзіла сваю дзейнасць і ў іншых краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіпу́чы, -ая, -ае.

1. Бурлівы, пеністы.

К. вадаспад.

2. перан. Напружаны, дзейны.

Кіпучая дзейнасць.

|| наз. кіпу́часць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ако́вы, ако́ў.

1. (уст.). Кайданы.

2. перан., чаго і якія. Тое, што скоўвае, абмяжоўвае, звязвае дзейнасць (высок.).

А. рабства.

А. цяжкія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэжысу́ра, -ы, ж.

1. Прафесія, дзейнасць рэжысёра.

2. Рэжысёрскае рашэнне (трактоўка) спектакля, фільма.

Таленавітая р. фільма.

3. зб. Рэжысёры.

Рашэнне рэжысуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэ́фства, -а, н.

Грамадская дзейнасць па аказанні культурнай, вытворчай і іншай дапамогі.

Браць ш. над кім-н.

|| прым. шэ́фскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мецэна́цтва, ‑а, н.

Дзейнасць мецэната.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антрэпрэнёрства, ‑а, н.

Дзейнасць антрэпрэнёра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аранда́тарства, ‑а, н.

Дзейнасць арандатара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

факі́рства, ‑а, н.

Дзейнасць факіра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́ннасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. законны.

2. Няўхільнае выкананне законаў, становішча, пры якім грамадскае жыццё і дзейнасць забяспечваюцца законамі.