шуфля́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Скрынка з невысокімі сценкамі і дном, зробленая з дошак ці фанеры, якая служыць для захоўвання, складвання якіх‑н. рэчаў. Рыгор Данілавіч дастаў з шуфляды стала тоўсты каленкоравы сшытак і пачаў чытаць сваё апавяданне. Хведаровіч. Абедзвюма рукамі.. [Бабейка] згроб паперы са стала і кінуў у шуфляду камоды. Хадкевіч. [Варвара:] — Збегай, Косцік, вазьмі ў шуфлядзе чорны гузік і іголку з чорнай ніткай. Васілевіч.

2. Збітыя ў выглядзе прамавугольніка дошкі, змешчаныя ў аконным праёме, унутры якіх замацоўваюць раму. Бярвенне было здаровае, смольнае, шуфляды ў вокнах тоўстыя, і шалёўка на іх шчыльна дапушчана. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кно́пка

(рус. кнопка, ад гал. knoop = гузік)

1) цвічок з круглай шырокай плешкай для прымацавання паперы, тканіны да чаго-н. цвёрдага;

2) рухомы гузічак для замыкання электрычнага ланцуга або прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яе (напр. к. электрычнага званка);

3) металічная засцежка, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў другую.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вы́драць, ‑дзеру, ‑дзераш, ‑дзера; пр. выдраў, ‑рала; заг. выдзеры; зак., што.

1. З сілай выцягнуць, вырваць што‑н. моцна ўбітае, урослае, прымацаванае. Выдраць цвік з сцяны. Выдраць акно. □ Нялёгка чалавеку, калі ў яго няма за душой капейкі, асесці на новым месцы, лес выдраць, зямлю раллёю зрабіць. Чарнышэвіч. // Аддзіраючы, вырваць. Выдраць ліст з кнігі. // Драпаючы, выдаліць, вырваць. Выдраць вочы.

2. Разм. Атрымаць, узяць што‑н. з вялікаю цяжкасцю. Юзік ведае, што на пай грошы ў бацькі цяжка будзе выдраць. Крапіва.

•••

Выдраць з мясам — адарваць разам з кавалкам тканіны, скуры (гузік, аплік і пад.).

Выдраць пчолы — забраць мёд з вулля, знішчыўшы пчол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

los

1. a адарва́ны, адчэ́плены, адвя́заны; свабо́дны;

der Knopf ist ~ гу́зік адарва́ўся;

der Hund ist ~ саба́ка сарва́ўся;

was ist ~? што зда́рылася?

2. adv

~! дава́й!, пачына́й!; спарт., вайск. марш!, руш!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ушы́ць сов.

1. вшить;

у. рука́ў — вшить рука́в;

у. кішэ́нь — вшить карма́н;

2. приши́ть;

у. гу́зік — приши́ть пу́говицу;

3. (тачая) втача́ть;

4. (уменьшить размеры чего-л.) уши́ть, убра́ть;

у. суке́нку ў та́ліі — уши́ть (убра́ть) пла́тье в та́лии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пу́кля ’кутас, пампон’ (ТС; Шымк. Собр.), ’самаробны драўляны гузік’ (шуміл., Сл. ПЗБ), мн. л. пу́клі ’адходы пры прадзенні воўны’ (рас., Шатал.), ст.-бел. пукли ’металічныя бляшкі на абкладах царкоўных кніг, буклі’ (Ст.-бел. лексікон; Гарб.). Згодна з Булыкам (Лекс. запазыч., 107), апошняе запазычана з польск. pukiel ’від закругленага выпуклага або пярсцёнкападобнага металічнага ўпрыгожання’, што ў сваю чаргу запазычана з ням. puckel, buckel ’горб, выступ’, франц. boucle < лац. buccula, памянш. ад bucca ’шчака, скула’ (Банькоўскі, 2, 964, Сной, 514). Шустар-Шэўц (2, 1190) дапускае пасрэдніцтва ст.-чэш. pukla ’тс’ для н.-луж. pukly і польскага слова. Семантыка ’завіток, касмык’ і пад. грунтуецца на пазнейшым значэнні франц. boucle ’локан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́сць, -і, мн. ко́сці, касце́й, ж.

1. Асобная састаўная частка шкілета хрыбетных жывёл і чалавека.

Ключычная к.

2. мн. Астанкі цела нябожчыка.

3. зб. Іклы, біўні некаторых жывёл, якія выкарыстоўваюцца для дробных вырабаў.

Слановая к.

Упрыгожанні з косці.

4. мн. Кубікі або пласцінкі з рознага матэрыялу для гульні.

Гуляць у косці.

5. якая. Пра сацыяльнае паходжанне.

Панская к.

Да касцей — вельмі моцна (прамокнуць, прамерзнуць і пад.).

Легчы касцьмі — загінуць.

Скура ды косці — пра вельмі худога чалавека.

|| памянш. ко́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Перамываць костачкі каму — абгаворваць, пляткарыць.

Разабраць па костачках — вельмі падрабязна.

|| прым. касцявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.), ко́сны, -ая, -ае (да 1 знач.) і касцяны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

Касцявая тканка.

Косныя хваробы.

Касцяны гузік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Га́пка1, апе́лька ’пятля для кручка’ (Жд. 1), га́пка ’пятля ў адзенні’ (Сцяц. Словаўтв.), га́пка, гапе́лечка, гапе́лька ’пятля’ (Шатал.), га́пачка ’самаробны гузік; пятля’ (Сцяшк. МГ). Падрабязны агляд форм гл. Сцяц. Нар. лекс., 125. Сцяцко (там жа) лічыць, што бел. форма га́пка ўзята з польск. haptka ’тс’ (гэта з’яўляецца дыялектнай формай польск. haftka < ням.; аб этымалогіі гл. Слаўскі, 1, 390). Гэта магчыма, але можна лічыць зыходным і польск. haftka; на бел. глебе замена ф > п, што звычайнае ў слав. мовах. Параўн. га́птка, га́фтка.

Га́пка2 ’свіны страўнік’ (Шатал.). Няясна. Магчыма, ад уласнага жаночага імя Гапка (ад уласных імён нярэдка ўтвараюцца назвы розных прадметаў, у прыватнасці назвы часцей цела). Параўн. укр. дыял. га́пка ’задняя частка цела, podex’ (Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напу́ганы ’празмерна адзеты’, напугацца ’празмерна надзець на сябе, начапляць лішняга’, ’надзьмуцца, натапырыцца’, ’абкружыцца імглістым кругам (пра месяц)’ (ТС). Можа разглядацца разам з напугацца ’нажлукціцца, напіцца’ (Нас., Янк., Сцяц.; стаўбц., Нар. сл.; жлоб., Нар. словатв.; Сцяшк.), ’напіцца чаго-небудзь настолькі, каб нельга было самому ўстаць з месца’ (Шпіл.), ’нажэрціся’ (Янк. 1, Клім., Мат. Гом.), што да пу́гаць ’сёрбаць, хлябтаць’ (гл.), гукапераймальнага паходжання; значэнне ’празмерна надзець на сябе’ праз стадыю ’стаць тоўстым (ад піцця, яды)’. Аднак не выключана, што гэта значэнне развілося на іншай базе, параўн. напу́галаса, бы пугич (ТС), што звязваецца з вобразам птушкі, якая натапырвае пер’е, надзімаецца пры пагрозе; тады хутчэй Да *Pǫ§y ’патаўшчэнне’, параўн. рус. пуговина ’узвышэнне, горб’, пуговицагузік’, літ. pugulis ’уздутае ўзвышэнне’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ох, выкл.

1. Выражае спалох, боль, адчуванне палёгкі і пад. [Маці:] — Ох, і стамілася я за дзень, Толік!.. Пакуль з гаспадаркай управілася ды грубку распаліла, і час непрыкметна прайшоў... Каршукоў. — Ох, божухна мой, божухна, — ніяк не магла маці дрыжачымі ад страху рукамі зашпіліць апошні гузік у .. [Лёнькі] на грудзях. Капыловіч.

2. Ужываецца пры выказванні, якое мае адценне шкадавання, незадавальнення і пад. Ох, паплыў бы я, здаецца, Хмаркі, разам з вамі, Каб на вёску сваю глянуць Нуднымі вачамі. Колас. — Ох, і не любіце вы, дзядзя Міша, спорт! — дакорліва ківаў галавою Смаляк. Паслядовіч. // Ужываецца пры выражэнні здзіўлення, захаплення і пад. Ох, суседка ж у мяне, Дайце ж, людзі, рады! Глянеш — сэрца растае, А я ж ёй не рады. Русак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)