ашча́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м. (разм.).

Грошы або іншыя матэрыяльныя каштоўнасці як прадмет або вынік ашчады.

Гаспадыня заўсёды мела а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераве́сціся², 1 і 2 ас. не ўжыв., -вядзе́цца; -вёўся, -вяла́ся, -ло́ся; зак.

Зрасходавацца, знікнуць.

Яшчэ грошы не перавяліся.

|| незак. пераво́дзіцца, -дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

справу́нкі, -аў, адз. справу́нак, -нка, м. (разм.).

1. Заняткі, справы.

Хатнія с.

2. Новае адзенне, абноўка.

Усе грошы пайшлі на с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фіна́нсы, -аў.

1. Грашовыя сродкі як элемент народнагаспадарчага абароту.

2. Грошы, грашовыя справы (разм.).

З фінансамі цяжка.

|| прым. фіна́нсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АНДРЭ́ЕЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 27.8.1930, Масква),

рускі акцёр і рэжысёр. Нар. арт. СССР (1985). Скончыў Ін-т тэатр. мастацтва імя А.​Луначарскага (1952). Акцёр, з 1970 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра імя М.​Ярмолавай. З 1985 гал. рэжысёр Малога т-ра Расіі. Выкладае ў Рас. акадэміі тэатр. мастацтва, праф. з 1978. Сярод роляў: Аляксей («У добры час» В.​Розава), Васількоў («Шалёныя грошы» А.​Астроўскага), Галубкоў («Бег» М.​Булгакава) і інш. Паставіў спектаклі: «Мінулым летам у Чулімску» і «Паляванне на качак» А.​Вампілава, «Грошы для Марыі» паводле В.​Распуціна, «Бераг» паводле Ю.​Бондарава і інш. Дзярж. прэмія Расіі імя К.​Станіслаўскага 1980.

т. 1, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

па́хнуць, -ну, -неш, -не; пах, -хла; -ні; незак.

1. Вылучаць які-н. пах.

Добра п.

П. мятай.

Грошы не пахнуць (пра непатрабавальныя адносіны да таго, якім шляхам атрыманы грошы; неадабр.).

2. перан., звычайна безас., чым. Адчувацца, сведчыць пра набліжэнне чаго-н., магчымасць чаго-н. (разм.).

Пахне нядобрым.

Пахне порахам (пра набліжэнне вайны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безде́нежный

1. фин. безграшо́вы;

2. разг. бе́дны на гро́шы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прого́нный праго́нны, падаро́жны;

прого́нные де́ньги ист. падаро́жныя (праго́нныя) гро́шы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разжи́ться сов., разг. разжы́цца;

разжи́ться деньга́ми разжы́цца на гро́шы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апла́та, -ы, ДМ -ла́це, ж.

1. гл. аплаціць.

2. Грошы, якія выплачваюцца за што-н.

Высокая а.

|| прым. апла́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)