Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wadium
н.юр.грашовы залог
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
во́дкуп, -у, мн. -ы, -аў, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі: права на спагнанне дзяржаўных падаткаў, на манапольнае вядзенне гандлю, якое перадавалася казной прыватным асобам за грашовы ўзнос.
Вінны в.
Аддаць на в. што-н. (перан.: у поўнае распараджэнне).
|| прым.адкупны́, -а́я, -о́е.
Адкупная сістэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рубе́ль¹, -бля́, мн. -блі́, -блёў, м.
Асноўная грашовая адзінка ў Расіі і Беларусі, роўная 100 капейкам, а таксама грашовы знак і манета такой вартасці.
Заплаціць за рэч пяцьдзясят рублёў.
|| памянш.рубялёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м. (разм.).
|| прым.рублёвы, -ая, -ае.
Рублёвая зона.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асігна́цыя, ‑і, ж.
Назва папяровых грашовых знакаў, якія выпускаліся ў Расіі з 1769 да 1843 г. Курс рубля асігнацыямі. Размен асігнацый.// Папяровы грашовы знак наогул.
[Фр. assignation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сторублёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Рмн. ‑лёвак; ж.
Разм.Грашовы знак вартасцю ў сто рублёў. Сцяпанкіна разгарнула .. [паперку] і вачам не паверыла. Гэта была сторублёўка.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРУГААБАРО́Т КАПІТА́ЛУ,
рух капіталу праз сферы вытв-сці і абарачэння, што забяспечвае вытв-сць прыбавачнай вартасці і ўзнаўленне капіталу. У гэтым працэсе капітал паслядоўна праходзіць праз 3 формы — грашовы капітал, таварны капітал, вытворчы, якія ўяўляюць сабой формы (часткі) прамысловага капіталу; кожная з іх мае свой кругаабарот і выконвае пэўныя эканам. функцыі. Бесперапыннае паўтарэнне К.к. ўтварае абарот капіталу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДАРО́ЖЧЫНА,
від феад. павіннасці ў ВКЛ у 16—18 ст. Бралася феадалам з сялян як грашовы эквівалент падводнай павіннасці, паводле якой сяляне абавязаны былі даваць землеўладальнікам падводы для перавозкі прадукцыі да рачных прыстаней і ў горад. Памер вызначаўся паводле мясц. звычаю і фіксаваўся ў інвентарах. Часам П. — разнавіднасць грашовага чыншу, які плаціў кожны сял. двор (т.зв. падвароўшчына).