ГЕАЛАГІ́ЧНЫ РАЗРЭ́З, геалагічны профіль,
графічнае адлюстраванне геал. будовы тэрыторыі, тэктанічнай структуры, радовішча і інш. аб’ектаў у вертыкальнай плоскасці. Паказвае склад горных парод, іх узрост і ўмовы залягання ўздоўж умоўнай лініі пэўнай працягласці (ад дзесяткаў метраў да соцень і тысяч кіламетраў) на паверхні Зямлі. Складаецца паводле матэрыялаў вывучэння свідравін, выхадаў горных парод на паверхню, горных вырабатак, геафізічных даследаванняў, часам на падставе геал. картаў; паказваецца на геал. картах і ў дакументацыі. На выяве геалагічнага разрэзу вертыкальны маштаб звычайна значна большы за гарызантальны. Геалагічным разрэзам называюць таксама апісанне ці графічны паказ стратыграфічнай паслядоўнасці і літалагічнага складу горных парод у пункце назіранняў.
т. 5, с. 118
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
за́днік, ‑а, м.
1. Частка абутку над абцасам, якая ахоплівае пяту. Гулік наперадзе — дробна перабірае ножкамі ў стаптаных, з крывымі заднікамі чаравіках, каб не адстаць ад напорыстага кроку мужчын. Навуменка.
2. Разм. Дэкарацыя на заднім плане сцэны. У афармленні не ўвязваецца графічны пейзаж на задніку з маляўнічасцю іншых дэкарацый. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гістагра́ма
(ад гр. histos = слуп + -грама)
графічны паказ статыстычных размеркаванняў якой-н. велічыні па колькаснай прымеце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНЦІМО́НАЎ (Леанід Сяргеевіч) (н. 16.12.1934, в. Куляшы Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. графік, педагог. Скончыў Рыжскае вучылішча прыкладнога мастацтва (1955), мастацка-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1963); з 1964 выкладчык гэтага ін-та. Працуе ў розных графічных тэхніках, перавагу аддае манатыпіі, экслібрысу, гравюры. Кампазіцыі вылучаюцца складанай філас. трактоўкай вобраза, паэт. узнёсласцю, лірызмам, падкрэслена эксперым. характарам выяўленчай формы. Сярод работ: «Акно» (1974), «Кветка папараці» і «Мефістофель» (1978), «Дрэва жыцця» (1980), трыпціх «Зямля, Месяц, Сонца» (1986), «Ахвярапрынашэнне» (1991); цыклы работ «Успаміны пра вайну» (1976), «На купальскую ноч» (1978), «Твары і маскі» (1979), «Джаз» (1981), «Катастрофа» і «Людзі і птушкі» (1991).
М.Л.Цыбульскі.
т. 1, с. 408
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плетызмагра́фія
(ад гр. plethysmos = павелічэнне + -графія)
графічны запіс змен аб’ёму органаў чалавека і жывёл пры дапамозе плетызмографа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэтафанагра́фія
(ад гр. stethos = грудзі + phone = гук + -графія)
графічны запіс шумаў сэрца і лёгкіх пры дапамозе стэтафанографа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пло́тэр
(англ. plotter = нанясенне на паперу дыяграм)
інф. друкавальнае ўстройства ЭВМ для вываду графічнай інфармацыі, графічны прынтэр.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дыягра́ма
(гр. diagramma = малюнак, фігура)
графічны малюнак, які наглядна паказвае суадносіны якіх-н. велічынь (напр. д. росту будаўніцтва).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пнеўмагра́ма
(ад гр. pneumon = лёгкае + -грама)
графічны паказ дыхальных рухаў грудной клеткі, якія характарызуюць работу лёгкіх (параўн. кардыяграма).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тахагра́ма
(ад гр. tachos = хуткасць + -грама)
графічны запіс змен хуткасці вярчэння (напр. вала машыны) у залежнасці ад часу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)