НО́РЫЯ (ісп. noria ад араб. наора — вадакачка),
прыстасаванне бесперапыннага дзеяння для перамяшчэння сыпкіх грузаў і вадкасцей. Цягавыя органы (стужка або ланцуг) з падвешанымі да іх чарпакамі размешчаны нахілена ці вертыкальна. Н. часам наз. каўшовым элеватарам. Выкарыстоўваецца для падымання грузаў на выш. да 60 м (звычайна паміж паверхамі вытв. будынкаў) у харч., мукамольнай, хім. і інш. галінах прам-сці.
т. 11, с. 380
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
платыгі́рый
(н.-лац. platygyrium)
лістасцябловы мох сям. гіпнавых, які трапляецца на ствалах і галінах лісцевых дрэў, гнілой драўніне, камянях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
псеўдаэве́рнія
(н.-лац. pseudoevernia)
ліставаты сумчаты лішайнік сям. гіпагімніевых, які расце на ствалах і галінах хвойных, радзей лісцевых дрэў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэтрэ́лія
(н.-лац. cetrelia)
ліставаты сумчаты лішайнік сям. пармеліевых, які трапляецца на ствалах і галінах дрэў, на абамшэлых валунах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
энцыклапеды́зм
(фр. encyclopédisme, ад лац. encyclopaedia < гр. enkyklopaedia = круг ведаў)
усебаковая адукаванасць, глыбокая дасведчанасць у розных галінах ведаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ДУПЛО́,
поласць у ствале, каранях або буйных галінах дрэў, якая ўтварылася ў выніку разбурэння драўніны. Звычайна Д. ўзнікаюць у старых (перастойных) дрэвастоях на месцы мех. пашкоджання і распаду тканак драўніны пад уздзеяннем сапрафітных грыбоў і бактэрый, часам пры ўдзеле мурашак і птушак (напр., дзятлаў). Д. з’яўляецца сховішчам і месцам размнажэння многіх жывёл. У парках і садах дуплаватыя дрэвы патрабуюць своечасовага лячэння.
т. 6, с. 261
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗЕРНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,
электрамагнітнае выпрамяненне, крыніцай якога з’яўляецца лазер. Дыяпазон даўжынь хваль ад 0,1 да 100 мкм. Характарызуецца надзвычай высокімі кагерэнтнасцю, монахраматычнасцю (аднолькавасцю частаты), накіраванасцю і шчыльнасцю энергіі. Выпрамяняецца неперарыўным патокам або кароткімі імпульсамі працягласцю ад фемтасекунд да долей мілісекунд і пікавай магутнасцю да 1015 Вт. Выкарыстоўваецца ў розных галінах навукі, прам-сці, медыцыне і інш. Гл. таксама Лазерная фізіка.
т. 9, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бунта́р, ‑а, м.
Удзельнік бунту 1. Калі Радзівіл акрыяў, дык загадаў працаваць усе лясы аколіцы, каб знайсці бунтара Саўку Траяна. Гурскі. // Той, хто пратэстуе супраць чаго‑н., хто заклікае да рашучых дзеянняў, да перавароту ў чым‑н. [Абаронца:] — Паводка ўваходзіла ў берагі, і бунтары канчалі універсітэт, наступалі на дзяржаўную службу, рабіліся стараннымі чыноўнікамі і дзеячамі ў розных галінах жыцця. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першынство́, ‑а, н.
1. Першае месца ў чым‑н., у якім‑н. спаборніцтве. Заваяваць першынство ў сацыялістычным спаборніцтве. Асабістае першынство. □ Наш полк ужо на працягу трох год трымае першынство ў дывізіі па ўсіх галінах баявой вывучкі. Каваль.
2. Спаборніцтва за першае месца ў якім‑н. відзе спорту. Першынство СССР па футболу. Першынство свету па шахматах.
•••
Пальма першынства гл. пальма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каалі́н
(кіт. Kao-ling = назва гары)
белая вогнетрывалая гліна, якая выкарыстоўваецца ў фарфора-фаянсавай, папяровай, гумавай і іншых галінах прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)