Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
główka
ж.
1.галоўка;
główka gwoździa — плешка цвіка;
2. наканечнік;
3. качан; галава
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАРУСЕ́ЛЬНЫ СТАНО́К,
металарэзны такарны станок з верт.шпіндэлем і гарыз. планшайбай, якая разам з вырабам, што апрацоўваецца, верціцца ці перыядычна паварочваецца вакол верт. восі. Бываюць аднастоечныя (з верт. і бакавым супартамі) і двухстоечныя (з 2 верт. і 1 або 2 бакавымі супартамі). На адным з верт. супартаў устанаўліваюць паваротнае інструментальнае прыстасаванне (рэвальверную галоўку). На К.с. апрацоўваюць вырабы вял. масы (да 500 т), дыяметр якіх значна перавышае іх даўжыню (тыпу дыскаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Köpfchenn -s, -
1) гало́ўка;
◊
ein ~ sein [~ háben]разм. быць ке́млівым чалаве́кам
2) ша́пка (грыба)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пор ’галоўка цыбулі’ (Сцяшк. Сл.), пора: пайшла ў гарод па сапёру і пору (Наша Ніва, 2002, 20 верас.). Звычайна абазначае ’цыбуля-парэй, Allium porrum L.’, параўн. польск.рог. чэш., славац.pór, што з лац.porrum iporrits ’тс’.⇉,
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
голо́вка
1.(у гвоздя и т. п.) пле́шка, -кі ж.;
2.в др. знач.гало́ўка, -кі ж.;
◊
гла́дить по голо́вке гла́дзіць па гало́ўцы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАНДУ́РА (польск. bandura ад грэч. pandura),
украінскі нар. шматструнны (7—40) шчыпковы інструмент тыпу лютнепадобных. Вядома з 15 ст.Наз. таксама кобзай. Мае драўляны выдзеўбаны корпус грушападобнай формы, значна расшыраны злева. Дэка плоская, з круглай ці зоркападобнай рэзанатарнай адтулінай, шыйка кароткая, без ладоў, невял. адагнутая галоўка з завітком. Меладычныя струны («прыстрункі») нацягнуты ўздоўж корпуса і мацуюцца з яго левага боку, басовыя (бунты) — уздоўж грыфа, мацуюцца калкамі на галоўцы (служаць для акампанементу). Гукарад дыятанічны (цяпер часцей храматычны).У 1920-х г. бандура ўдасканалена, павялічылася колькасць струн, утварылася сям’я бандур — прыма, альт, бас, кантрабас. Выкарыстоўваецца ў капэлах бандурыстаў, аркестрах і ансамблях нар. інструментаў.
Бандура з дыятанічным (злева) і храматычным гукарадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУТРАМЕ́Р,
прылада, якой вымяраюць унутр. лінейныя памеры адтулін, пазоў і інш. ў дэталях і вырабах. Найпрасцейшыя Н. — цыркулі з загнутымі вонкі канцамі ножак (з’явіліся ў 16—17 ст.), гранічныя калібры (штыхмасы).
Для больш дакладных вымярэнняў існуюць Н. мікраметрычныя (гл.Мікрометр) са зменнымі падаўжальнікамі (межы вымярэнняў ад 50 да 2500 мм, з дадатковымі індыкатарамі гадзіннікавага тыпу — да 10 м), і індыкатарныя з рычажнымі і клінавымі перадачамі (3—1000 мм). Для малых адтулін выкарыстоўваюць Н. з конуснымі перадачамі (межы вымярэнняў ад 0,2 мм да 18 мм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фрэ́зерны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фрэзы, фрэзера. Фрэзерная галоўка.// Забяспечаны фрэзай, з фрэзай (у 1 знач.). Фрэзерны станок.// Звязаны з выкарыстаннем фрэзы (у 1 знач.). Віташкевіч становіцца гаспадаром складанага станка, на якім выконваюцца такарныя, свідравальныя, расточныя і фрэзерныя работы.Кавалёў.// Атрыманы з дапамогай фрэзы (у 2 знач.). Надбудова тая — элеватар для фрэзернага торфу, з якога мы робім брыкет.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́кавіна, макаві́на ’галоўка маку’, ’адно зярнятка маку’, ’верхавіна, вершаліна дрэва’, ’верхняя частка снапа’ (ТСБМ, Др.-Падб., Касп., Мат. Гом., Юрч., Нас.; талач., Шатал.). З суфіксам ‑інаўсх.-бел. і серб.ма̏ковина (у Вука). На астатняй слав. тэрыторыі — з іншымі суфіксамі. Да мак (гл.).