паздаро́віцца, віцца; зак., безас. каму.

Разм. У выразе: не паздаровіцца — будзе дрэнна, будзе непрыемнасць. [Шугаеў:] Нам жа з табой не паздаровіцца, калі план не будзе выкананы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вужа́ка, ‑і, ДМ ‑жа́цы, ж.

1. Разм. Агульная назва паўзуноў з доўгім гнуткім целам без ног; змяя.

2. перан. Пра ліхога, каварнага чалавека. Хіба ён [ляснічы] літасць сэрца мае? Ужо двух у службу запрагае: Адзін на рыбу — той у адборку.. Няма на іх, вужак, паморку. Колас.

3. у знач. прысл. вужа́кай. Звіваючыся, выгінаючыся. Рэчка Случ.. вужакай выкручвалася паміж пералескаў. «Маладосць».

•••

Віцца вужакай гл. віцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыва́віцца, віцца; незак.

Выдзяляць кроў; кроватачыць. Але ісці яму яшчэ было трудна і няможна: ад хады зноў крывавілася б рана. Колас. Па твары скрозь крывавілася абдзёртыя пляміны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўю́ха ’павітуха, Cuscuta L.’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Да па- (< прасл. po‑) і віцца (гл.). Аб суфіксе ‑юха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здаро́віцца, віцца; безас. незак. (звычайна ў пытальных і адмоўных зваротах).

Разм. Пра стан здароўя, самаадчуванне. Як табе здаровіцца? Не вельмі здаровіцца. □ Улетку Даніла, калі трохі здаровілася, плёў кашы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свива́ться

1. (сворачиваться в трубку, кольцо) скру́чвацца;

2. страд. звіва́цца, ві́цца; сплята́цца, пле́сціся; сука́цца, скру́чвацца; спавіва́цца; см. свива́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нездаро́віцца, віцца; безас. незак.

Пра адчуванне недамагання. — Адпусціў бы, Міхаль, ты мяне дахаты, — кажу, — жонцы з вечара нездаровілася. Сачанка. — Можа, табе нездаровіцца? — пасля кароткага маўчання пытае Лабановіч. Ліда нічога не адказвае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ладзга́н ’пра малое дзіця, якое соваецца, лазіць куды не трэба’ (зэльв., Сцяц.). Балтызм, параўн. літ. lazgus ’гаваркі, ветлівы, далікатны’, lazgełi ’моцна гаварыць’, ’віцца, развівацца’ (Лаўчутэ, Балтызмы, П7).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віну́ць ’прыгалубіць, прыгортваць, прысвойваць, абгортваць’ (Нас.), віну́цца ’гарнуцца, хіліцца, туліцца’; ’быць старанным, руплівым’; ’прыставаць’ (Гарэц., Нас.). Польск. winąćвіцца’, winnąć się ’слацца, абвалаквацца’; ’круціцца’, чэш. кніжн. vinouti ’прыціскаць’, vinouti se ’туліцца, гарнуцца’, славац. vinúť ’туліць, прыгарнуць (да сябе)’, vinúť sa ’туліцца, гарнуцца’; ’кружыцца вакол чаго-небудзь’; ’узнімацца, віцца вакол чаго-небудзь’; ’ціха выходзіць з сярэдзіны (пра гук)’, серб.-харв. ви́нути ’вільнуць (хвастом)’; ’узняць, ускінуць’, ви́нути се ’ўзляцець, узняцца’. Прасл. vinǫti. Утворана пры дапамозе суф. ‑nǫ ад дзеяслова viti ’віць’ (гл.). У гэтай лексеме суф. ‑nǫ‑ не мае значэння аднаразовасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wreathe [ri:ð] v.

1. пле́сці (вянок)

2. (in/with) абвіва́ць; абвіва́цца;

Her face was wreathed in smiles. Яе твар расплыўся ва ўсмешцы.

3. клубі́цца, ві́цца (пра дым, пыл)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)