Разм. Франціць. [Люба] любіла фарсіць. Хоць вучыцца толькі ў дзевятым класе, а на руцэ — пазалочаны гадзіннік.Даніленка.Русіновіч сёння скінуў кіцель і фарсіў у Ярошкавым падношаным касцюме, гальштук і белую рубашку ўзяў у Рамашкі.Дамашэвіч.//Выхваляцца, выстаўляючы што‑н. напаказ. У яго [Перагуда] было многа напускнога, і ён трохі фарсіў сваім дзівацтвам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шантрапа́, ‑ы, ж.
Разм.лаянк. Пусты, нікчэмны чалавек. Па пероне нейкі тып ходзіць.. Раз прайшоў — на рэйкі плюнуў, другі прайшоў — праз плот у сквер плюнуў. Песню нейкую насвіствае. «Шантрапа!» — думае пра яго Федзя.Нядзведскі./узнач.зб.Толькі час ішоў! І неўпрыкметку Мне [унуку] і Сорамна і прыкра стала Выхваляцца подзвігамі дзеда, Завадзілам быць у шантрапы.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
prúnken
vi
1) вызнача́цца сваі́м раско́шным вы́глядам
2) (mitD) выхваля́цца, фарсі́ць (чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
rühmen
1.vt услаўля́ць, узно́сіць
2. ~, sich
(G, mit D) хвалі́цца, выхваля́цца (чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пахваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак., чым і здадан.сказам.
Разм. Хваліцца, выхваляцца. — З нашага калодзежа вада заўсёды смачная, — пахваляўся ў сваю чаргу бацька.Сабаленка.Атуленыя садамі і таполямі, дамы стаялі абапал шашы, як бы пахваляліся сваёй прыгажосцю, запрашалі да хатняй цеплыні.Лупсякоў.Заўтра ён, Барашкін, прыйдзе на працу ў гэты цэх, і зноў убачыць сваіх сяброў, і будзе зноў пахваляцца, якая ў яго слаўная дачка.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Надаража́цца ’здзекавацца’ (Бяльк.), ’рабіць наперакор, на злосць; дражніцца, кпіць’ (жлоб., Жыв. сл.), надражицца ’ганьбаваць, здзекавацца, рабіць прыкрасць’ (Нас.), надари‑ жывацца ’дражніцца з кім-н., злаваць каго-н.’ (міёр., Нар. сл.), надаражацца ’зрабіць што-небудзь назло’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус.надориживаться ’фанабэрыцца, выхваляцца чым-небудзь’, надражнАться ’насміхацца’. Калі прыняць за зыходную форму са слоўніка Насовіча, найбольш верагодна да дражніць (гл.), якое можа выступаць у рускіх гаворках у форме дражить, драживать (СРНГ), тады іншыя формы ўзніклі шляхам устаўкі галоснага перад р (другаснае поўнагалоссе?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нашармака́ ’абы-як, як-небудзь’ (Сцяшк.), ’дарэмна, на дарэмшчыну’ (ТС, Растарг.), рус.нашарма́к, нашармака́ ’задарма, на чужы кошт, дарэмна’. Цёмнае слова. Паводле Шубы (Прыслоўе, 142), вынік адвербіялізацыі ўстойлівага словазлучэння, у якім форма він. скл. назоўніка супадала з формай род. скл.; назоўнік *шармак можна звязаць з устарэлым польск.szerm ’мах, замах, удар, укол’, параўн. асабліва prostym szermem ’проста, не думаючы’, szermować językiem ’трапаць языком’, szermować ’выхваляцца; жартаваць’, якое запазычана з чэш.šermovati ’змагацца, фехтаваць’ (< с.-в.-ням.schërmen ’тс’, гл. Брукнер, 547; Махэк₂, 605).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Растаба́рваць, ростаба́рваць ’весці пустыя размовы, доўга разважаць’ (ТС). Да незафіксаванага, але цалакам верагоднага *таба́рыць, калі ўзяць пад увагу рус.ніжагар.таба́рить пры рус.літар. і дыял.растаба́ривать, растаба́рывать, растаба́ровать ’размаўляць; балбатаць; жартаваць; выхваляцца’. Бяспрэфіксны дзеяслоў Фасмер (4, 6) схільны звязваць са ст.-яўр.dibbēr ’гаварыць’ і dāꞵār ’слова, вестка’, адкуль яўр.-ням.dibbern, döbern ’гаварыць’ (там жа, 3, 434), што, зразумела, вельмі няпэўна. Трубачоў (там жа) прапанаваў бачыць тут прэфіксальныя вытворныя ад асновы бар‑, рыфмаванага варыянта тар‑, параўн. тарыбары (гл.). Гл. таксама раздабарваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ганары́цца
1. (кім-н., чым-н.) stolz sein (auf A);
2. (выхваляцца) sich brüsten; (кім-н., чым-н.) sich brüsten (mit D), den Kopf hoch trágen*; gróßtun*аддз.vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)