Які вызначаецца славалюбствам, прагай да славы. [Сяргей Касцянок] не быў чалавекам славалюбівым і ніколі не імкнуўся да высокіх пасад, але прапанова Рашчэні зараз, пасля пастановы, прыйшлася яму да спадобы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрма...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) адносіны да цеплыні, тэмпературы. напрыклад: тэрмадынаміка; 2) апрацоўку пры дапамозе высокіх тэмператур, напрыклад: тэрмафасфат; 3) заснаваны на выкарыстанні цеплавой энергіі, напрыклад: тэрматэрапія.
[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
высока... (а таксама высака...).
Першая састаўная частка складаных слоў; пішацца з «о», калі націск у другой частцы падае не на першы склад:
1) адпавядае па знач. словам «вельмі», «у вышэйшай ступені», напр.: высокаадукаваны, высокаарганізаваны, высокачуллівы, высокаэфектыўны;
2) адпавядае слову «высокі» (у 1 знач.), напр.высокабартовы;
3) у складзе дарэвалюцыйных і царкоўных тытулаванняў асоб, высокіх чыноў, а таксама ў зваротах паважанасці азначае высокую ступень пачцівасці, напр.: высокаблагароддзе, высокаправасхадзіцельства, высокапрападобнасць, высокашаноўны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пава́га ’пачуццё пачцівасці да каго-, чаго-н., выкліканае прызнаннем высокіх якасцей, заслуг, важнасці і г. д.’ (ТСБМ, Нас., Касп.). Ст.-бел.павага (1528 г.). З польск.powaga ’павага, паважнасць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Таксама паважа́ць (ТСБМ, Касп., Шат.) < польск.poważać ’тс’. Як мяркуюць Фасмер (4, 144), Махэк (674), уся група з коранем ‑ваг‑ ва ўсх.-слав. з польск., дзе звязана з нов.-в.-ням.Wage ’вага’ (гл. яшчэ Брукнер, 598).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГО́РНЫ ГРЭ́БЕНЬ,
найбольш высокая ч. якога-н. горнага хрыбта ці горнага масіву. Рэзка вылучаецца, мае востразубчастую форму з чаргаваннем вяршынь і паніжэнняў. У высокіх гарах мае ледавікі і ледавіковыя формы рэльефу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кандэля́бр, ‑а, м.
Вялікі падсвечнік з разгалінаваннямі для некалькіх свечак або электрычных лямп у выглядзе свечак. У вялікім пакоі з зашторанымі вокнамі гараць у высокіх кандэлябрах свечкі, на падлозе, на сценах — дываны.Навуменка.
[Фр. candélabre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ршы
(ням. Marschen)
паласа нізінных марскіх узбярэжжаў, якая затопліваецца затапляецца толькі ў перыяд найбольш высокіх прыліваў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аэрало́гія
(ад аэра- + логія)
раздзел метэаралогіі, які вывучае фізічныя і дынамічныя працэсы ў высокіх слаях атмасферы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АБАРО́Г,
лёгкае збудаванне для захоўвання сена. Невялікая 4- ці 2-схільная рухомая стрэшка на 4 высокіх слупах, накрытая саломай або дранкай; пры патрэбе можа падымацца і апускацца. Здаўна вядома на Беларусі, паўн. Украіне, ПнЗ Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГУНО́Ў (Анатоль Аляксеевіч) (н. 30.12.1926, в. Абшараўка Прыволжскага р-на Самарскай вобл., Расія),
расійскі фізік-тэарэтык. Акад.Рас.АН (1972; чл.-кар. з 1968). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Маскоўскі ун-т (1951). З 1963 дырэктар Ін-та фізікі высокіх энергій (г. Серпухаў), адначасова ў 1974—91 віцэ-прэзідэнт АНСССР, у 1977—92 рэктар Маскоўскага ун-та. Навук. працы па квантавай тэорыі поля, фізіцы элементарных часціц, фізіцы высокіх энергій, тэорыі гравітацыі. Распрацаваў агульныя тэарэтычныя метады для вывучэння шырокага класа працэсаў з удзелам адронаў, прымаў удзел у распрацоўцы і ўводзе ў дзеянне пратоннага сінхратрона на энергію 70 ГэВ. Ленінская прэмія 1970, Дзярж. прэміі СССР 1973, 1984.