Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
fabricate[ˈfæbrɪkeɪt]v.
1. выдумля́ць, выду́мваць
2. фабрыкава́ць, падро́бліваць, падрабля́ць;
The evidence was totally fabricated. Паказанні сведак былі поўнасцю сфабрыкаваны.
3.вырабля́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вычвара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
Разм.Вырабляць штукі, рабіць што‑н. незвычайнае; вытвараць. // Свавольнічаць, дурэць. Не так ужо заўсёды і смешна бывала, што.. [Мішка] гаворыць ці вычварае, гэты няўрымслівы, блазнюкаваты дзяцюк.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Спец.
1. Рабіць, вырабляць шпунты (у 1 знач.).
2. Рабіць што‑н., выкарыстоўваючы шпунт (у 2 знач.). Шпунтаваць дно возера.
3. Забіваць адтуліну ў бочцы шпуптам (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wyrabiać
wyrabia|ć
незак.
1.вырабляць; рабіць;
2.разм. зарабляць;
3.разм.вырабляць; вычвараць;
co wy ~cie! — што вы вырабляеце!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
гліняная пасудзіна для гатавання гарачай стравы, захоўвання вадкіх і сыпкіх рэчываў і інш. Вядомы з эпохі неаліту і з’яўляецца вызначальнай прыкметай гэтай эпохі. У археал. даследаваннях для вызначэння ўстойлівасці традыцый розных груп насельніцтва, часу іх існавання, этнічнай прыналежнасці помніка, спецыфікі культуры, генетычнай сувязі паміж асобнымі культурамі і інш. найважнейшае значэнне маюць форма, тэхналогія вырабу і арнаментацыя гаршчка. Напачатку гаршчок ляпілі, у т. л. з глінянай стужкі, з 10 ст. іх сталі вырабляць на ганчарным крузе, абпальвалі ў ганчарным горне. Рэгіянальныя асаблівасці гаршчка ў іх выкарыстанні, формах, памерах на Беларусі замацаваліся ў мясц. назвах: абеднік, адынец, варэйка, гарлач, гладыш, гляк, збан, злівач, склепнік, слоік, спарыш і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ШСКАЕ ШКЛО, Багемскае шкло,
мастацкі промысел Чэхіі. Развіваецца з 14—15 ст., росквіту дасягнула з канца 16 ст., калі прыдворны майстар імператара Рудольфа II К.Леман вынайшаў тэхніку разьбы (гравіроўкі) па шкле. Шырокую вядомасць набыло з 2-й пал. 17 ст., калі сталі вырабляць таўстасценнае кальцыева-вапнавае шкло (т.зв. чэшскі хрусталь), якое дапускала глыбокую агранку. У 2-й пал. 18—20 ст. развівалася ў рэчышчы існуючых стыляў. Для сучаснага Ч.ш. характэрны традыц. прыёмы агранкі і гравіроўкі ў спалучэнні з пошукамі пластычнай цэласнасці і выразнасці форм, тонкім выкарыстаннем светлавых і колеравых эфектаў.