едини́ца в разн. знач. адзі́нка, -кі ж.;

боева́я едини́ца воен. баява́я адзі́нка;

едини́ца измере́ния адзі́нка вымярэ́ння;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ciśnieniomierz

м. апарат для вымярэння ціску; манометр

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

секу́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ку́нд і -аў, ж.

1. Адзінка вымярэння часу, роўная 1/60 часткі мінуты ў Міжнароднай сістэме адзінак.

2. У матэматыцы: адзінка вымярэння вуглоў, роўная 1/3600 часткі градуса.

3. У музыцы: інтэрвал шырынёй у дзве ступені.

Малая с.

Вялікая с.

Адну секунду! — вельмі нядоўга.

|| прым. секу́ндны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Mßeinheit

f -, -en фіз. адзі́нка вымярэ́ння; ме́ра

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лот¹, -а, М ло́це, мн. -ы, -аў, м.

Навігацыйны прыбор для вымярэння глыбіні мора з борта судна.

Ручны л.

|| прым. ло́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэхало́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння глыбіні вады электраакустычным метадам.

|| прым. рэхало́тны, -ая, -ае.

Р. прамер марскога дна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ХРАНАСКÓП, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння надзвычай малых прамежкаў часу, а таксама для параўнання паказанняў часу па розных прыборах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

люксI м. фіз. Lux n -, - (адзінка вымярэння)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вадаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прылада для вымярэння расходу вады.

2. Вымяральная рэйка для назірання за ўзроўнем вады.

|| прым. вадаме́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адзінка вымярэння аб’ёму і ёмістасці, роўная 1000 см³, а таксама колькасць вадкасці такога аб’ёму.

|| прым. літро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)