дацкі паліт. дзеяч, публіцыст. У 1870 заснаваў Асацыяцыю скандынаўскіх свабодных дзяржаў, якая ставіла за мэту аб’яднанне паўн. народаў у федэрацыю. У 1872—95 член дацкага парламента. У 1882 заснаваў Асацыяцыю нейтралітэту Даніі. У 1893 выбраны ў Савет Міжпарламенцкага саюза, дзе прадстаўляў Нарвегію, Данію і Швецыю. У 1891—1907 старшыня праўлення Міжнар. бюро міру. Нобелеўская прэмія міру (1908, разам з К.Арнальдсанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬ II (Васілевіч Цёмны) (10.3.1415—27.3.1462),
вялікі князь маскоўскі [1425—62]. Сын Васіля І Дзмітрыевіча і Соф’і, дачкі вял. князя літ. Вітаўта. Амаль 30 гадоў ваяваў з кааліцыяй удзельных князёў, якою кіраваў галіцкі кн. Юрый Дзмітрыевіч і яго сыны. У 1446 аслеплены адным з іх, Шамякам (адсюль прозвішча Цёмны). Ліквідаваў большасць удзелаў у Маскоўскім княстве, умацаваў велікакняжацкую ўладу. Пры ім выбраны мітрапаліт (1448), рус. царква стала незалежная ад канстанцінопальскага патрыярха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЯ «РЭСПУ́БЛІКА»,
назва рэв.к-та, які дзейнічаў у Мазыры пад кіраўніцтвам Мазырскай арг-цыі РСДРП у час Кастр.Усерас.паліт. стачкі 1905. 30.10.1905 на агульнагарадскім мітынгу выбраны рэўком, які меў баявую дружыну і 9 дзён праводзіў рэв. мерапрыемствы. Была зроблена спроба захапіць склады зброі і казначэйства, вызваліць палітвязняў. У сутычцы з царскімі войскамі 4 чал. забіты, 6 паранена. Усе члены рэўкома сасланы ў Сібір на вечнае пасяленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬЕ́НДЭ ГО́СЕНС ((Allende Gossens) Сальвадор) (26.7.1908, г. Вальпараіса, Чылі — 11.9.1973),
дзярж. і паліт. дзеяч Чылі. Скончыў Чылійскі ун-т (1932). Па адукацыі ўрач. Адзін з заснавальнікаў (1933) і кіраўнікоў Сацыяліст. партыі Чылі. У 1937—41 дэп.Нац. кангрэса. У 1939—42 міністр аховы здароўя ва ўрадзе Нар. фронту. У 1945—70 сенатар (у 1966—69 старшыня сената). У 1970 выбраны ад блока Нар. адзінства прэзідэнтам краіны. Загінуў у час ваен. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РДУК,
у старажытна-вавілонскай рэлігіі і міфалогіі бог-апякун г. Вавілон, пасля 18 ст. да н.э. — вярх. бажаство. Паводле вавілонскага міфа, М. — сын бога Эа (у шумерскай міфалогіі Энкі), выбраны царом на савеце багоў, узначаліў іх вайну з войскам першабытных пачвар і забіў правадырку апошніх Тыямат, пасля чаго стварыў зямлю і людзей для абслугоўвання багоў. Атаясамліваўся з Энлілем. У сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. ўсе божаствы вавілонскага пантэона лічыліся ўвасабленнямі М.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ста́раста ‘выбраны або прызначаны ў абшчыне, арцелі; адказны класа, гурту і пад.’ (ТСБМ, Бяльк., Рам. 3), ‘сват на вяселлі’ (пін., Шатал.), ста́руста ‘тс’ (Сл. Брэс.), ст.-бел.староста ‘службовая асоба, якая кіравала паветам у ВКЛ’ (Ст.-бел. лексікон). Укр.ста́роста, рус.ста́роста ‘тс’, польск., в.-луж.starosta ‘стараста абшчыны’, славац.starosta ‘тс’, чэш.starosta ‘правадыр, начальнік’. Параўн. яшчэ стараж.-рус.староста ‘стары; старшыня; стараста; кіраўнік, эканом’. Прасл.*starosta. Да стары; гл. Фасмер, 3, 747; Брукнер, 514; Махэк₂, 574; Борысь (575) мяркуе, што першапачаткова гэта быў абстрактны назоўнік на ‑ostь: *starostь, які потым перайшоў у катэгорыю назоўнікаў на ‑а тыпу слуга, ваявода.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛЯКСЕ́ЕЎСКІ (Канстанцін Аляксеевіч) (15.9.1855, Віленская губ. — пасля 1918),
удзельнік бел.нац. руху пач. 20 ст. Скончыў 2-е Канстанцінаўскае ваен. вучылішча ў Пецярбургу (1875). Ген.-маёр (1909). З 1915 нач. Свеаборгскай крэпасці. На Усебеларускім з’ездзе 1917 выбраны ў склад Савета старэйшын, заклікаў «адрадзіць беларускую дзяржаву», выступаў у абарону бел.нац. сцяга. Аўтар «Успамінаў пра Усебеларускі з’езд у г. Мінску» (Чырвоны шлях. 1918. № 1—2). У 1918 запрошаны Радай БНР у Мінск для фарміравання бел.нац. арміі.
(МФФТ), арганізацыя, якая аб’ядноўвае філасофскія таварыствы і інстытуты. Створана ў 1948. Найвышэйшы кіруючы орган — генеральная асамблея і выбраны ёю камітэт. Штаб-кватэра ў Парыжы. Дзейнасць МФФТ звязана з распрацоўкай філас. вучэнняў і арганізацыяй даследаванняў. Садзейнічае ўзаемаабмену ідэй і поглядаў, развіццю творчых сувязей паміж філосафамі розных краін у духу гуманізму і ўзаемнай павагі, пашырэнню кантактаў паміж ін-тамі, т-вамі і перыядычнымі выданнямі па праблемах філасофіі. У міжнар.філас. кангрэсах прымаюць удзел члены Беларускага філасофскага таварыства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ПАЎДНЁВА-ЗАХО́ДНЯЙ А́ФРЫКІ (South West Africa People’s Organization; СВАПО),
палітычная партыя ў Намібіі. Створана ў 1960 на базе Арг-цыі народа Авамбаленда (засн. ў 1957, да 1959 наз. Кангрэс народаў Авамбаленда). Выступала за незалежнасць Намібіі, з 1966 вяла ўзбр. барацьбу супраць акупац. рэжыму Паўд.-Афр. Рэспублікі. У 1973 прызнана ААН адзіным законным прадстаўніком народа Намібіі. На выбарах у 1989 атрымала большасць месцаў ва Устаноўчым сходзе Намібіі. Прэзідэнт СВАПО С.Ч.Нуёма (з 1960) у 1990 выбраны прэзідэнтам Намібіі.